Петрык Ларыса Леанідаўна
Петрык Ларыса Леанідаўна нарадзілася 28 жніўня 1949 года ў г. Долінск (Расія). Беларуская спартсменка, гімнастка. Заслужаны майстар спорту СССР (1968).
Скончыла Маскоўскі цэнтральны інстытут фізічнай культуры (1974), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). Выхаванка віцебскага трэнера Вікенція Дзмітрыева.
У 1963–1969 гг працавала інструктарам рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».
З 1977 года – старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі спартыўных праграм Дзяржаўнага камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні пры Савеце Міністраў СССР (Масква).
З 1992 года – на трэнерскай працы ў ЗША.
Ларыса Петрык – чэмпіёнка XIX Алімпійскіх гульняў (1968) у камандным заліку і ў вольных практыкаваннях, бронзавы прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне. Чэмпіёнка свету (1970) у камандным заліку, бронзавы прызёр у практыкаваннях на бервяне; сярэбраны прызёр (1966) у камандным заліку і бронзавы прызёр у практыкаваннях на бервяне. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1965) у вольных практыкаваннях і на бервяне. Чэмпіёнка СССР (1964 – абсалютная; 1966 – у практыкаваннях на брусах).
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».
ЛІТАРАТУРА
1. Бакевич, Э. Виртуоз помоста / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 27 авг. – С. 2.
2. Ванкович, А. Кармен / А. Ванкович // Советская Белоруссия. – 2007. – 12 янв. – С. 14.
3. Лариса Петрик // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 64–69.
4. Ляшук, С. Спортивная слава / С. Ляшук // Народнае слова. – 2009. – 1 верас. – С. 4.
5. Петрик Лариса Леонидовна // Олимпийская страна Беларусь / сост. П. П. Рябухин. – Минск : Международный центр интеграционный информации, 2004. – С. 111.
6. Петрик Лариса Леонидовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 41–42.
7. Петрик Лариса Леонидовна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 334.
8. Петрик, Л. Л. Победа с улыбкой на устах / Л. Л. Петрик ; беседовал В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 2 февр. – С. 5.
9. Петрык Ларыса Леанідаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 336.
10. Петрык, Л. Ствары сабе куміра / Л. Петрык ; гутарыў С. Галеснік // Беларусь. – 2010. – № 1. – С. 54–55.
11. Плысов, В. «Цыганочка» от Ларисы / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 29 авг. – С. 1.