Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пуціла Антон Канстанцінавіч

Дата нараджэння
Дата нараджэння 23.06.1987
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
футбол
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат Беларусі 2005 года – 2 месца
Чэмпіянат Беларусі 2006 года – 2 месца

Пуціла Антон Канстанцінавіч нарадзіўся 23 чэрвеня 1987 г. у Оршы, беларускі футбаліст, паўабаронца.

Выхаванец аршанскай ДЮСШ (першы трэнер – Канстанцін Пуціла, бацька).

Прафесійную кар'еру пачаў у мінскім «Дынама» ў 2004 годзе: выступаў за дубль і дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі. У 2005 годзе па ходу сезона ўвайшоў у асноўны склад каманды.

У лістападзе – снежні 2007 года Пуціла тры тыдні знаходзіўся на праглядзе ў «Гамбургу», трэніраваўся і ўдзельнічаў у спарынгах з аматарскай і другой камандай клуба, а з асновай правёў некалькі трэніровак. У выніку было вырашана, што Антон будзе выступаць за нямецкі клуб на правах арэнды да канца 2008 года з правам выкупу.

Дэбют за «Гамбург» адбыўся 10 студзеня 2008 года ў дамашнім матчы супраць «Бохума», дзе Антон выйшаў на замену на 81-й хвіліне. За год у складзе каманды Германіі ён выходзіў на поле ўсяго 3 разы. У лістападзе ён пабываў на праглядзе ў маскоўскім «Лакаматыве», але да канкрэтных прапаноў справа не дайшла. У міжсезонне Антон вярнуўся назад у «Дынама», якому належыў па кантракце яшчэ на працягу 2-х гадоў.

У жніўні 2010 года Пуціла перайшоў у «Фрайбург». У дэбютным сезоне 2010/11 ён правёў 25 матчаў і вызначыўся дзвюма галявымі перадачамі. У сезоне 2011/12 згуляў у 19 матчах каманды і зрабіў адну дзейсную перадачу. У пачатку сезона 2012/13 адмовіўся працягваць кантракт з клубам, у выніку амаль не гуляў да 17 лютага 2013 года.

19 лютага 2013 падпісаў кантракт з ніжагародскай «Волгай» (да канца чэрвеня, на ўмовах далейшага прадаўжэння). 24 жніўня забіў пераможны гол у вароты «Церака», адзін з лепшых на чэмпіянаце Расіі за 2013/14. Пасля вылету «Волгі» у ФНЛ скарыстаўся пунктам, які дазваляў скасаваць кантракт датэрмінова, у выпадку паніжэння клуба ў турнірнай табліцы.

1 верасня 2014 года на правах вольнага агента перайшоў у маскоўскі клуб «Тарпеда», пагадненне было разлічана да 31 мая 2016 года.

Удзельнік чэмпіянату Еўропы сярод маладзёжных каманд 2009 года ў Швецыі. У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 4 лютага 2008 года на XVI Міжнародным турніры нацыянальных зборных на Мальце ў матчы са зборнай Арменіі (1:2). Першы мяч забіў у вароты зборнай Арменіі ў таварыскім матчы 3 сакавіка 2010 года ў Анталіі (3 : 1). 27 мая 2010 года ў таварыскім матчы з Гандурасам (2 : 2) двойчы паразіў вароты саперніка. 7 чэрвеня 2011 года забіў гол у вароты Люксембурга (2 : 0) у Мінску ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы – 2012; 11 верасня 2012 года забіў гол у вароты зборнай Францыі (1 : 3) у Сен-Дэні ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету – 2014.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ивулин, А. Футбол в Орше. Мечты или суровая реальность? / А. Ивулин // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 25 июня. – С. 30.

2. Шутова, О. Как воспитать звезду футбола / О. Шутова // Народнае слова. – 2008. – 7 лют. – С. 8.