Рускіх Уладзімір Фёдаравіч
Рускіх Уладзімір Фёдаравіч нарадзіўся ў 1938 годзе ў в. Вараж Башкірскай АССР, спартсмен.
У 1959 г. скончыў Башкірскі рэспубліканскі тэхнікум фізічнай культуры. У 1963 г.– Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Выкладчык фізічнай культуры і спорту».
З 1963 г. жыве і працуе ў Наваполацку. Стаяў ля вытокаў развіцця гарадской лёгкай атлетыкі. Працоўную дзейнасць пачынаў выкладчыкам фізвыхавання ў СШ № 14 г. Полацка.
У 1965 г. стаў першым дырэктарам школы спартыўнай моладзі Наваполацка. Пасля працаваў трэнерам-выкладчыкам у розных дзіцячых спартыўных установах горада.
З 1988 г.– трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (СДЮШАР). Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1999). Падрыхтаваў чатырох майстроў спорту міжнароднага класа, 15 майстроў спорту.
Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970), граматамі Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР» (1971). Абіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета. У 2003 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Новаполацка».
ЛІТАРАТУРА
1. Русских Владимир Федорович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 92.
2. Русских Владимир Федорович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 25.
3. Факеев, В. Патриарх тренерского цеха / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 4 июня. – С. 3.