Сасімовіч Уладзімір Мікалаевіч
Сасімовіч Уладзімір Мікалаевіч – беларускі спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка, кіданне кап'я).
Нарадзіўся 14 верасня 1968 года ў в. Ільінка Талачынскага раёна.
У 1985 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю.
У 1985–1992 гг. – у зборнай камандзе СССР, з 1993 года – у нацыянальнай камандзе Беларусі.
З 2004 года працуе трэнерам-выкладчыкам у Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства па лёгкай атлетыцы.
Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986), чэмпіён свету сярод юніёраў (1986) з сусветным рэкордам, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (1987), бронзавы прызёр зімовага і летняга чэмпіянатаў СССР (1990), чэмпіён Х Спартакіяды народаў СССР (1991), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1991) і Кубка свету (1992), сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1995, 1-я ліга), сярэбраны прызёр адкрытага чэмпіянату Расіі (1996).
Рэкардсмен СССР (1991, 1992), рэкардсмен Беларусі (1995).
Неаднаразовы пераможца міжнародных турніраў серыі Гран-пры (1991–1996), сярэбраны прызёр фіналу Гран-пры (1991).
Пераможца міжнародных спаборніцтваў «Карнавал кап'я» (1995), Міжнароднага турніру (1999, Аўстрыя), сярэбраны прызёр турніру (1996, г. Кейптаун, ПАР), спаборніцтваў на прызы Р. Кліма (1990–2004), чэмпіянатаў Беларусі (з 1983 года).
ЛІТАРАТУРА
1. Сасимович Владимир Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 428.
2. Сасимович Владимир Николаевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 382–383.