Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шэршукоў Віктар Яўгенавіч

Дата нараджэння
27.02.1953
Месца нараджэння
г. Хабараўск
Дата смерці
7.10.2020
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
цяжкая атлетыка
Спартыўнае званне
Майстар спорту СССР (1976)
Заслужаны трэнер Беларусі
Узнагароды і прэміі
медаль «За працоўныя заслугі»
ордэн «Знак Пашаны»
ордэн Айчыны III ступені
Ганаровыа грамадзянін г. Наваполацка (2004)
«Чалавек года Віцебшчыны» (2010)

Шэршукоў Віктар Яўгенавіч нарадзіўся 27 лютага 1953 года ў г. Хабараўск у сям'і кадравага вайскоўца, спартсмен.

У 1959 г. сям'я пераехала ў Наваполацк.

Спартыўную кар'еру пачынаў з заняткаў барацьбой, затым захапіўся цяжкай атлетыкай. Уладальнік двух срэбных медалёў чэмпіянатаў СССР і 4-разовы чэмпіён БССР у вагавой катэгорыі да 82,5 кг. Майстар спорту СССР (1976), Заслужаны трэнер Беларусі (мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю), суддзя рэспубліканскай катэгорыі (1996).

Унёс вялікі ўклад у развіццё цяжкай атлетыкі ў Наваполацку. За час трэнерскай працы ў СДЮШАР-1 ім падрыхтавана цэлая плеяда спартсменаў міжнароднага класа, заслужаных майстроў спорту, майстроў спорту.

З 2001 г. – старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы. Таксама працаваў галоўным трэнерам зборнай па паўэрліфцінгу.

Выхаваў семярых заслужаных майстроў спорту Беларусі: Сяргей Лаўрэнаў, Аляксандр Анішчанка, Генадзь Аляшчук, Ганна Бацюшка, Сяргей Лагун, Вадзім Стральцоў, Віктар Калмук (гіравы спорт).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі». Неаднаразова адзначаўся Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка». У 2010 г. – званне «Чалавек года Віцебшчыны–2010». 

Памёр 7 кастрычніка 2020 гада пасля барацьбы з анкалагічным захворваннем. Пахаваны ў г. Наваполацку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. Ордена олимпийцам / А. Быньков // Витебские вести. – 2016. – 15 дек. – С. 2.

2. Факеев, В. Заклинатель железа / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 11 верас. – С. 1.

3. Факеев, В. Один против миллиона китайцев / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 5 снеж. – С. 1–2.

4. Факеев, В. Рекорды воспитанников сокращают жизнь тренера / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 5 лют. – С. 3–4.

5. Факеев, В. Шершуков и штанга / В. Факеев // Витебский курьер. – 2000. – 25 февр. – С. 3.

6. Факеев, В. Собиратель талантов / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 10 янв. – С. 1, 4.

7. Шершуков, В. Е. «Уже готовимся к следующей Олимпиаде» / В. Е. Шершуков ; беседовал А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 13 верас. – С. 16.

8. Шершуков Виктор Евгеньевич // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 94.

9. Шершуков Виктор Евгеньевич // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 23.