Швальбо Уладзімір Ільіч
Швальбо Уладзімір Ільіч нарадзіўся 3 чэрвеня 1945 года ў г. Вольск Саратаўскай вобласці. Беларускі трэнер, заснавальнік школы новага для Беларусі віду спорту – скачкоў на батуце.
Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 г. Віцебска. У 1969 годзе скончыў інстытут фізічнай культуры ў Мінску (зараз – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры). З 1965 года працаваў у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 1 г. Віцебска, з 1970 года – у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 2 г. Віцебска.
Старшы трэнер зборнай каманды Беларусі, старшыня Федэрацыі па скачках на батуце, суддзя міжнароднай катэгорыі.
Выхаванцы Уладзіміра Ільіча Швальбо – Дзмітрый Паляруш, Валерый Вагель, Галіна Лебедзева, Мікалай Казак – неаднаразовыя чэмпіёны і прызёры свету, Еўропы, СССР.
Заслужаны трэнер Беларусі. Майстар спорту СССР. Ганаровы грамадзянін г. Віцебска. Выдатнік народнай адукацыі.
Аўтар падручнікаў, методык па скачках на батуце.
ЛІТАРАТУРА
1. Буткевич, С. «Реванш» Владимира Швальбо / С. Буткевич // Витебский курьер. – 2002. – 4 янв. – С. 4.
2. Подлипский, А. У известного тренера юбилей / А. Подлипский // Народнае слова. – 1994. – 12 июля. – С. 3.
3. Швальбо Уладзімір Ільіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 543.
4. Швальбо Владимир Ильич // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Мінск : Беларусь, 2008. – С. 69.
5. Швальбо Владимир Ильич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 478–479.
СПАСЫЛКІ