Стацэвіч Сяргей Зігмонтавіч
Стацэвіч Сяргей Зігмонтавіч нарадзіўся 7 лістапада 1966 года ў Віцебску. Беларускі альпініст. Майстар спорту міжнароднага класа па альпінізме.
У 1990 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990–2000 гг. уваходзіў у склад зборнай альпіністаў Рэспублікі Беларусь. Ажыццявіў каля сотні ўзыходжанняў у гарах Каўказа, Паміра, Цянь Шаня, Гімалаяў, Каракарума, Альпах. Пакораныя вяршыні – пік Перамогі (7439 м), пік Хан Тэнгры (7010 м), Нанга Парбат (8126 м) і іншыя.
Сяргей Зігмонтавіч Стацэвіч – прызёр чэмпіянатаў СССР і Рэспублікі Беларусь па скалалажанні і альпінізме.
У 1993 годзе Сяргею Стацэвічу было прысвоена званне «Снежны барс».
ЛІТАРАТУРА
1. Павловец, Р. Р. Стацевич Сергей Зигмонтович / Р. Р. Павловец // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 415–416.
2. Стацэвіч, С. Па слядах «Снежнага Барса» / С. Стацэвіч ; гутарыла В. Завыш // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 15 июня. – С. 12.