Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Стукалава Таццяна Сяргееўна

Дата нараджэння
03.10.1975
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
цяжкая атлетыка
Спартыўнае званне
майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (1996)
Заслужаны майстар спорту
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат СССР па цяжкай атлетыцы (1991, Украіна) – 3 месца
Чэмпіянат СНД па цяжкай атлетыцы (1992, Расія) – 3 месца
Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы (2003, Грэцыя) – 4 месца ў суме дваяборства
Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы (2004, Украіна) – 2 месца ў рыўку
Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы (2004, Украіна) – 4 месца ў суме дваяборства
XXVIII летнія Алімпійскія гульні (2004, Грэцыя) – 3 месца

Стукалава Таццяна Сяргееўна нарадзілася 3 кастрычніка 1975 года ў Віцебску. Беларуская спартсменка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Заслужаны майстар спорту.

У 1998 годзе скончыла Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву, у 2003 годзе – Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава.

З 2002 года ўваходзіць у склад нацыянальнай каманды Беларусі.

Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1991 года, чэмпіянату СНД 1992 года, пераможца Кубка Масквы 1998 года, Кубка Балтыі 2001 года. Уладальніца Кубка Балтыкі 2002 года ў суме дваяборства. Заняла 7 месца на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы 2003 года ў суме дваяборства. Бронзавы прызёр XXVIII летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2004 года ў рыўку ў вагавай катэгорыі 63 кг. Заняла 4 месца на чэмпіянатах Еўропы 2003 і 2004 гг. у суме дваяборства. Мнагакратная чэмпіёнка Беларусі (з 1992 года).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дынкин, С. Три рекорда Татьяны Стукаловой: на чемпионате Беларуси по тяжёлой атлетике / С. Дынкин // Витебский курьер. – 2001. – 2 марта. – С. 8.

2. Плысов, В. Двойной успех белорусок / В. Плысов // Вицьбичы = Витьбичи. – 2004. – 21 авг. – С. 1.

3. Стукалова Татьяна Сергеевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 495.

4. Стукалова Татьяна Сергеевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 146.

5. Стукалова Татьяна Сергеевна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 421.

6. Татьяна Стукалова // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков [и др.] ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 170–175.

7. Фенченко, А. Победа на двоих / А. Фенченко // Народнае слова. – 2005. – 15 студз. – С. 6.