Сумнікаў Ігар Канстанцінавіч
Сумнікаў Ігар Канстанцінавіч нарадзіўся 20 верасня 1966 г. у Оршы, беларускі спартсмен (веласіпедны спорт, шашэйныя гонкі). Майстар спорту СССР (1983), майстар спорту СССР міжнароднага класа (1984).
У 1983 годзе скончыў Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву. У 1984–1990 гг. працаваў інструктарам па спорце Спарткамітэта Віцебскай вобласці. Чэмпіён свету сярод моладзі (1964). Удзельнік XXIV Алімпійскіх гульняў 1988 года. Чэмпіён свету 1984 года ў каманднай гонцы на 70 км (Францыя); 1985 года ў каманднай гонцы на 100 км (Італія); сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1987 года ў каманднай гонцы на 100 км. Чэмпіён СССР у парнай гонцы 1985 года, каманднай гонцы 1986 г., 1987 г. на 100 км.
ЛІТАРАТУРА
1. Сумников Игорь Константинович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.] ; худ. оформление З. Э. Герасимович. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 424.