Сямёнаў Канстанцін Валер’евіч
СЯМЁНАЎ КАНСТАНЦІН ВАЛЕР'ЕВІЧ нарадзіўся 22 кастрычніка 1978 года ў горадзе Дуброўна, беларускі спартсмен.
Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне, бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы ў камандным і асабістым заліках, уладальнік бронзавага медаля летняй Універсіяды, пераможца шматлікіх турніраў нацыянальнага і міжнароднага значэння. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Таксама вядомы як самбіст, чэмпіён Еўропы і свету па спартыўных самба.
Актыўна займацца дзюдо пачаў з ранняга дзяцінства. Упершыню заявіў пра сябе ў сезоне 1995 года, атрымаўшы перамогу на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Вялікабрытаніі. Праз два гады выйграў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Любліне.
Першага сур'ёзнага поспеху на дарослым міжнародным узроўні дасягнуў у 2000 годзе, калі трапіў у асноўны склад беларускай нацыянальнай зборнай і дэбютаваў у заліку Кубка свету, у прыватнасці на этапе ў Маскве атрымаў бронзу.
У наступным сезоне ў лёгкай вагавай катэгорыі стаў бронзавым прызёрам Кубка свету ў Мінску і летняй Універсіяды ў Пекіне. Яшчэ праз год упершыню атрымаў перамогу ў Кубку свету, гэта адбылося зноў жа ў Мінску. У 2003 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ў лёгкай вазе, узяў бронзу на Суперкубку свету ў Маскве.
У 2005 годзе Канстанцін Сямёнаў зноў быў лепшым у заліку беларускага нацыянальнага першынства, выйграў бронзавы медаль на міжнародным турніры класа «Б» у Стамбуле. Праз год, атрымаўшы перамогу на чэмпіянаце Беларусі, заваяваў бронзавыя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў Мінску і на камандным чэмпіянаце Еўропы ў Белградзе, тады як у асабістым заліку на еўрапейскім першынстве ў Тампэрэ заняў толькі пятае месца.
У 2007 годзе ў чацвёрты раз выйграў нацыянальнае першынства, стаў бронзавым прызёрам асабістага і каманднага чэмпіянатаў Еўропы, атрымаў бронзу на міжнародным турніры ў Германіі.
На чэмпіянаце Еўропы 2008 года ў Лісабоне заняў сёмае месца, выйграў сярэбраны медаль на этапе Кубка свету ў Празе. Дзякуючы чарадзе удалых выступленняў удастоіўся правы абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Акрамя ўдзелу ў спаборніцтвах па дзюдо на працягу ўсёй сваёй спартыўнай кар'еры Канстанцін Сямёнаў таксама рэгулярна выступаў на турнірах па самба. З'яўляецца чэмпіёнам свету і Еўропы па спартыўных самба. За выдатныя спартыўныя дасягненні ўдастоены ганаровага звання «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа».
ЛІТАРАТУРА
- Дудараў, Л. Чалавек-маланка / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 26 сак. – С. 4.