Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Талай Аліна Генадзеўна

Дата нараджэння
14.03.1989
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
лёгкая атлетыка
Спецыялізацыя
бег на 100 м з бар’ерамі
Спартыўнае званне
Майстар спорту Міжнароднага класа (МСМК)
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат свету 2015 года (Пекін) – 3 месца
Чэмпіянат свету ў памяшканні 2012 года (Стамбул) – 3 месца
Чэмпіянат Еўропы 2016 года (Амстэрдам) – 2 месца
Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні 2015 года (Прага) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні 2013 года (Гётэборг) – 2 месца
Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні 2017 года (Белгарад) – 2 месца
Універсіяда 2013 года (Казань) – 2 месца
Сусветныя ваенныя гульні 2011 года (Рыа-дэ-Жанейра) – 1 месца
Узнагароды і прэміі
«Чалавек года Віцебшчыны»

Талай Аліна Генадзеўна нарадзілася 14 мая 1989 года ў Оршы. Яе спецыялізацыяй з'яўляецца бар'ерны бег на 100 метраў. Аліна Талай з'яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа і рэкардсменкай Беларусі.

У лёгкую атлетыку спартсменка прыйшла ў 12 гадоў. Да гэтага яна захаплялася валейболам і нават штурханнем ядра. Непасрэдна бегам Аліна Талай занялася толькі ў 14 гадоў.

Першыя сур'ёзныя поспехі да Аліны Талай прыйшлі ў 2008 годзе, калі яна заняла чацвёртае месца ў дысцыпліне – бар'ерны бег на сто метраў на юніёрскім чэмпіянаце свету, які праходзіў у Польшчы, прабегла дыстанцыю за 13.50 секунд.

У 2009 годзе Аліна Талай змагла падняцца на трэці радок фінішнага пратакола на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (U-23), які праходзіў у літоўскім горадзе Каўнасе.

У 2010 годзе Аліна Талай завяршыла своё выступленне на стадыі паўфінала на дыстанцыі 60 метраў бар'ернага бегу.

У 2011 годзе Аліна Талай прабілася ў фінал на кантынентальным чэмпіянаце ў закрытых памяшканнях, які праходзіў ў Парыжы. На дыстанцыі 60 метраў вольным бегам спартсменка заняла пятае месца з вынікам 7.98 секунд.

2012 год для спартсменкі выдаўся паспяховым у кар'еры. На еўрапейскім чэмпіянаце ў закрытых памяшканнях, які праходзіў ў Стамбуле, беларуская спартсменка ўпершыню ў сваёй дарослай кар'еры паднялася на п'едэстал. Аліна Талай на дыстанцыі 60 метраў заняла трэцяе месца, паказаўшы вынік – 7.97 секунд. У гэтым жа годзе, але ўжо на летнім еўрапейскім чэмпіянаце, які праходзіў у Фінляндыі, Аліна Талай прабегла стомятровую бар'ерную дыстанцыю за 12.91 секунду, што дазволіла ёй заняць другое месца.

У 2012 годзе дэбют на Алімпіядзе ў Лондане. Аліна Талай на дыстанцыі – бар'ерны бег на 100 метраў – змагла дабрацца да паўфіналу. У выніковым пратаколе спартсменка размясцілася на 13 месцы. Варта адзначыць, што ў кваліфікацыйных забегах Аліна Талай змагла ўсталяваць і сваё асабістае вышэйшае дасягненне – 12.71 секунды.

У 2012 годзе Аліну Талай прызналі лепшай лёгкаатлеткай краіны; лаўрэатам ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».

У 2013 годзе ў Пекіне, на турніры Сусветнага выкліку, які праводзіцца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, Аліна Талай заняла трэцяе месца на сваёй профільнай дыстанцыі, пераадолеўшы яе за 13.09 секунды.

Аліна Талай таксама ўзнімалася на п'едэстал гонару і на камерцыйных стартах гэтага года ў закрытых памяшканнях. У Дзюсельдорфе была другой, а ў Генце – трэцяй. Акрамя таго Аліна стала другой на чэмпіянаце ў Гётэборгу, прабегшы дыстанцыю за 7.94 секунды.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бакеренко, Ю. Барьеры Алины Талай / Ю. Бакеренко // Советская Белоруссия. – 2015. – 11 сент.– С. 13.

2. Бондорева, Т. «Серебряное» дыхание марта / Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. – 2013. – 7 сак. – С. 1, 4.

3. «Бронза» из Пекина» / подгот. И. Косинец // Аршанская газета. – 2015. – 1 верас. – С. 1.

4. Быньков, А. Наши олимпийские надежды / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 10 крас. – С. 6.

5. Быньков, А. Триумф Алины, Яны и Марины / А. Быньков // Народнае слова. – 2013. – 7 марта. – С. 7.

6. Бынькоў, А. Важкі тытул Аліны Талай / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2012. – 27 снеж. – С. 2.

7. Дымов, Р. Награды из Гетеборга / Р. Дымов // Витебский проспект. – 2013. – 7 марта. – С. 22.

8. Дымов, Р. Универсиада – 2013 / Р. Дымов // Витебский проспект. – 2013. – 25 июля. – С. 22.

9. Лаврушкина, С. Олимпийская надежда Беларуси / С. Лаврушкина // Аршанская газета. – 2009. – 30 ліп. – С. 2.

10. Навойков, А. Алеся и Алина попали в историю / А. Навойков // Витебские вести. – 2015. – 10 сент. – С. 15.

11. Пастушенко, Т. Рекорд рад: его побили / Т. Пастушенко // Советская Белоруссия. – 2016. – 7 июня. – С. 14.

12. Талай, А. Девушка с причудами / А. Талай ; беседовал С. Канашиц // Советская Белоруссия. – 2012. – 22 марта. – С. 10–11.

13. Талай, А. Не боясь барьеров / А. Талай ; беседовал Д. Комашко // Советская Белоруссия. – 2015. – 20 марта. – С. 15.

14. Чарговая «пяцёрка» Аліны Талай / падрыхт. А. Бынькоў // Витебские вести. – 2014. – 16 авг. – С. 11.

15. Якубовіч, Ч. Вось гэта клас! / Ч. Якубовіч // Вольнае Глыбокае. – 2015. – 19 сак. – С. 2.