Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турава Алеся Мікалаеўна

Дата нараджэння
06.12.1979
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
лёгкая атлетыка
Спартыўнае званне
Майстар спорту міжнароднага класа
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат Еўропы 2006 года (Гетэборг) – 1 месца

ТУРАВА АЛЕСЯ МІКАЛАЕЎНА нарадзілася 6 снежня 1979 года ў горадзе Дуброўна.

Першымі трэнерамі спартсменкі былі выкладчыкі Дубровенскай СДЮШАР Юрый Уладзіміравіч і Вольга Міронаўна Максакі.

Алеся Турава не раз вызначалася на турнірах Гран-пры. Удзельнічала ў чэмпіянатах Еўропы, турніры Супер Гран-пры ў Манака, у фінале Гран-пры ў Штутгарце, на Кубку свету ў Афінах.

На чэмпіянаце Еўропы ў г. Гетэборгу (Швецыя, 2006 г.) заваявала залаты медаль у бегу на 3000 м з перашкодамі – стыпль-чэзе. Такі від легкаатлетычных спаборніцтваў быў уключаны ў праграму еўрапейскага першынства ўпершыню, таму імя спартсменкі будзе ўнесена ў гісторыю першынства Еўропы-2006.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арыштаев, И. Алеся Турова :«Учусь бегу...» / И. Арыштаев // Дняпроўская праўда (дуброўна). – 2002. – 18 мая. – С. 2.

2. Горунович, О. Триумф в Гетеборге / О. Горунович // Народная газета. – 2006. – 15 жн. – С. 22.

3. Дубровенскі, Л. Алеся Турава падтрымала пачын сястры / Л. Дубровенскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 16 жн. – С. 1.

4. Дубровенскі, Л. Сёмае месца на чэмпіянаце свету / Л. Дубровенскі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 15 жн. – С. 2.

5. Казакевіч, З. Чэмпіёнскія характары загартоўваюцца ў Дуброўне / З. Казакевіч // Народнае слова. – 2008. – 26 студз. – С. 4.

6. Кислицина, Т. Мировой рекорд! / Т. Кислицина // Советская Белоруссия. – 2002. – 14 июня. – С. 3.

7. Круцько, С. Імя Алесі Туравай зноў на слыху / С. Круцько // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 14 сак. – С. 2.

8. Ломоновская, Д. Алеся Турова: пойду на рекорд / Д. Ломоновская // Спортивная панорама. – 2006. – 1 дек. – С. 3.

9. Максимович, Е. Мечты золотых сестер / Е. Максимович // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 23 верас. – С. 2.

10. Навойков, А. Алеся и Алина попали в историю / А. Навойков // Витебские вести. – 2015. – 10 сент. – С. 15.

11. Шырко, В. Залатыя сёстры / В. Шырко // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 17 лют. – С. 5.