Вагель Валерый Ігнатавіч
Вагель Валерый Ігнатавіч нарадзіўся 30 лістапада 1951 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен. Майстар спорту СССР. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
У 1981 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1975–2001 гг. – старшы трэнер аддзялення скачкоў на батуце Віцебскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. З 2001 года – галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце.
Памёр Валерый Ігнатавіч у красавіку 2014 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Вагель Валерий Игнатьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 117.
2. Вагель Валерий Игнатьевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 100.