Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вількіна Святлана Барысаўна

Дата нараджэння
01.04.1960
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
шатакан каратэ-до
Спартыўнае званне
майстар спорту СССР па акрабатыцы (1976)
майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1993)
майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (1995)
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1999)
Узнагароды і прэміі
Лепшая спартсменка чэмпіянату свету (2000)
Лепшая спартсменка чэмпіянату Еўропы (2001)
нагрудны знак «За асобыя заслугі ў развіцці шатакан каратэ-до ў Рэспубліцы Беларусь» (2007)

Вількіна Святлана Барысаўна нарадзілася 1 красавіка 1960 года ў Віцебску. Беларуская спартсменка. Майстар спорту СССР па акрабатыцы, майстар спорту Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

У 1981 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры (зараз – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры).

У 1979–1984 гг. працавала трэнерам па каратэ-до Фрунзенскага фізкультурна-аздараўленчага камбіната г. Мінска. У 1984–1992 гг. – інструктар-метадыст спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па гімнастыцы і акрабатыцы Мінскага ГарАНА. У 1992–2011 гг. працавала ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце – старшы выкладчык кафедры спорту спартыўна-тэхнічнага факультэта. З 1994 года – тэхнічны дырэктар Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до. Галоўны інструктар клубаў «Акадэмія каратэ» (з 1996) і «Барс» (з 2002). У 2005–2008 гг. – інструктар клуба «Акадэмія каратэ» (Іспанія).

15-кратная чэмпіёнка і пераможца Кубкаў свету, 18-кратная чэмпіёнка і пераможца Кубкаў Еўропы, 9-кратная чэмпіёнка Усходняй Еўропы, 46-кратная чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь.

Святлана Барысаўна Вількіна – Ганаровы член Беларускага саюза спартсменаў (2005), лаўрэат спецыяльных прызоў «Лепшая спартсменка чэмпіянату свету», «Лепшая спартсменка чэмпіянату Еўропы». Адзіная жанчына ва Усходняй Еўропе, якая мае 6 дан шатакан каратэ-до (2006). Узнагароджана памятным нагрудным знакам Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до «За асобыя заслугі ў развіцці шатакан каратэ-до ў Рэспубліцы Беларусь» (2007). Чорны пояс С. Б. Вількінай захоўваецца ў Дзяржаўным музеі Алімпійскай славы Рэспублікі Беларусь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вилькин, А. Я. Вилькина Светлана Борисовна / А. Я. Вилькин // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 143.

2. Вилькина Светлана Борисовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 673.

3. Вилькина Светлана Борисовна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 110.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Светлана Вилькина: спортивная биография

arrow Две золотые медали чемпионата Европы привезла в Колодищи Светлана Вилькина