Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Жалязоўскі Ігар Мікалаевіч

Дата нараджэння
01.06.1963
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Дата смерці
12.06.2021
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
канькабежны спорт
Спецыялізацыя
спрынтарскае шматбор'е, 500 м, 1000 м, 1500 м
Спартыўнае званне
Заслужаны майстар спорту СССР (ЗМС СССР) (1985)
Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1994)
Спартыўныя дасягненні
Уладальнік Кубка свету (1992, 1993)
Алімпійскія гульні 1988 года – 3 месца
Чэмпіянат свету 1985 года – 1 месца
Чэмпіянат свету 1986 года – 1 месца
Чэмпіянат свету 1989 года – 1 месца
Чэмпіянат свету 1990 года – 3 месца
Чэмпіянат свету 1991 года – 1 месца
Чэмпіянат свету 1992 года – 1 месца
Чэмпіянат свету 1993 года – 1 месца
Спартакіяда народаў СССР 1986 года – 1 месца
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Оршы (1999)

Жалязоўскі Ігар Мікалаевіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1963 года ў г. Оршы.

Савецкі і беларускі канькабежац, заслужаны майстар спорту СССР (1985). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1994). Адзін з наймацнейшых у свеце канькабежцаў-спрынтараў 80-90-х гадоў.

Неаднаразовы рэкардсмен свету (1983–1989) на дыстанцыі 1000 м і 1500 м і ў спрынтарскім мнагаборстве. Сярэбраны (1994) і бронзавы (1988) прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м, шасцікратны чэмпіён свету па спрынтарскім мнагаборстве (1985, 1986, 1989, 1991–1993), пяцікратны чэмпіён СССР па спрынтарскім мнагаборстве (1985, 1986, 1989–1991), мнагакратны чэмпіён краіны (1984–1991) на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м. Атрымаў 30 перамог на этапах Кубка свету (1985–1993). Уладальнік Кубка свету на дыстанцыі 1000 м (1991–1993).

Экс-рэкардсмен свету на дыстанцыях 1000 і 1500 м, а таксама ў спрынтарскім мнагаборстве. Лічыцца адным з самых няўдалых спартсменаў у гісторыі Алімпіяд: лепшы ў свеце спрынтар 80-х гадоў, які так і не змог заваяваць залаты алімпійскі медаль.

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1984). З 1995 года на адміністрацыйнай рабоце: прэзідэнт Беларускага саюза канькабежцаў (1996–2005), член НАК Беларусі, прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Беларусі (1996–2001).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Долготович, Б. Д. Железовский Игорь Николаевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 97–98.

2. Жалязоўскі, І. М. «Мяне выпадкова знайшлі ў школе» / І. М. Жалязоўскі ; гутарыла Д. Лабажэвіч // Звязда. – 2016. – 2 лют. – С. 13.

3. Железовский Игорь Николаевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.] ; худ. оформление З. Э. Герасимович. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 193.

4. Закиров, В. Будет Витебск....«фигурным» / В. Закиров // Витьбичи = Віцьбічы. – 2000. – 4 авг. – С.7.

5. Игорь Железовский // Витебщина Олимпийская / сост. В. В. Быньков [и др.] ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 112–115.

6. Наградили Игоря Железовского // Народнае слова. – 2013. – 8 чэрв. – С. 6.

7. Эйсмонт, М. Многодетный отец Игорь Железовский / М. Эйсмонт // Народная воля. – 2003. – 26 лют. – С. 2.