Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарбуноў Цімафей Сазонавіч

Дата нараджэння
06.08.1904
Месца нараджэння
Віцебская вобл., в. Саннікі, Бешанковіцкі р-н
Дата смерці
08.10.1969
Род дзейнасці
партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык
1955–1963
Навуковая ступень
акадэмік АН БССР
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна

Гарбуноў Цімафей Сазонавіч нарадзіўся 06.08.1904 г. у в. Саннікі Бешанковіцкага раёна. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна (1931), БДУ (1936), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) у 1948 г. У 1919–1924 гг. працаваў на лесапільні, ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску. З 1933 г. – карэспандэнт газеты «Правда». З 1937 г. – галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1939 года – рэдактар газеты «Звязда». У 1941–1947 гг. і 1950–1960 гг. – сакратар ЦК КПБ. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі. У 1942–1945 гг. Ц. С. Гарбуноў рэдактар часопіса «Славяне», у 1949–1950 гг. – намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў, рэдактар часопіса «Наука и жизнь». У 1960–1967 гг. – акадэмік-сакратар грамадскіх навук АН БССР.

Аўтар более 20 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій і брашур. Асноўныя працы па гісторыі: «Вызваленая Заходняя Беларусь» (1940), «Гераічнае мінулае беларускага народа» (1945), «Утварэнне БССР» (1949) і інш. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946–1962 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1947–1967 гг. У 1955–1963 гг. – старшыня Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.

Памёр 08.10.1969 г.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Горбунов Тимофей Сазонович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2015 / сост.: Т. С. Буденкова [и др.] ; редсовет: В. Г. Гусаков (пред.) [и др.]. – 2-е изд., испр. – Минск : Беларуская навука, 2016. – С. 73.

2. Горбунов Тимофей Сазонович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 126.

3. Фалей, Е. С. Горбунов Тимофей Сазонович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1.– С. 327.

4. Хаўратовіч, І. П. Гарбуноў Цімафей Сазонавіч / І. П. Хаўратовіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал. П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1971. – Т. 3 : Веды—Графік. – С. 358–359.

5. Хаўратовіч, І. П. Гарбуноў Цімафей Сазонавіч / І. П. Хаўратовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 5 : Гальцы–Дагон. – С. 57.

6. Хаўратовіч, І. П. Гарбуноў Цімафей Сазонавіч / І. П. Хаўратовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 2 : Беліцк—Гiмн. – С. 487.

 

СПАСЫЛКІ

1. Центральная научная библиотека им. Я. Коласа НАН Беларуси.

2. Альманах «Россия. ХХ век».