Аўласевіч Міхаіл Аляксандравіч
Аўласевіч Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 20 чэрвеня 1938 года ў в. Прошкі Шаркаўшчынскага раёна. Закончыў Станіславоўскую сямігодку, Полацкі педагагічны тэхнікум, Магілёўскі педагагічны інстытут, дзе працаваў асістэнтам на кафедры рускай мовы. Пасля вайсковай службы закончыў аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Купалы, абараніў кандыдацкую дысертацыю па беларускай мове. Каля 30 гадоў аддаў працы ў Магілёўскім інстытуце. Тут працаваў на розных пасадах: выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры рускай мовы, прарэктарам па вучэбнай рабоце, першым прарэктарам, кіраўніком інстытута. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, выдатнік асветы БССР і СССР. У 1996 годзе Беларуская акадэмія адукацыі выбрала прафесара Аўласевіча сваім член-карэспандэнтам.
З 1996 года з'яўляўся старшынёй Рэспубліканскага савета спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, членам Камітэта па Дзяржаўным прэміям Рэспублікі Беларусь. У 2000–2004 гг. – намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
Памёр 11 сакавіка 2008 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Лабачэўская Л. Залатыя зярняты для роднай нівы / Л. Лабачэўская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2001. – 16 мая. – С. 2.
СПАСЫЛКІ