Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аўтушка Міхаіл Іванавіч

Дата нараджэння
10.02.1950
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Ліпск
Род дзейнасці
навуковец
Навуковая сфера
геахімія, геалогія
Навуковая ступень
кандыдат геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне
дацэнт

Аўтушка Міхаіл Іванавіч нарадзіўся 10 лютага 1950 года ў в. Ліпск Бярэзінскага сельсавета. Беларускі вучоны ў галіне геахіміі і геалогіі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1984). Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973) працаваў у ім дырэктарам геалагічнага музея, загадчыкам галіновай навукова-даследчай лабараторыі «Мінеральна-сыравінныя рэсурсы Беларусі», дацэнтам кафедры мінералогіі, петраграфіі і геахіміі. У 1990–1997 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі, Навукова-даследчага інстытута радыялогіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. 3 1997 года загадчык лабараторыяй біягеахіміі тэхнагенных радыянуклідаў Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі».

Асноўныя кірункі даследаванняў – геахімія і карысныя выкапні крышталічнага фундамента Беларусі, заканамернасці міграцыі радона ў паверхневых грунтах, біягеахімія тэхнагенных радыянуклідаў, радыяэкалогія. Аўтар навуковых артыкулаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аўтушка Міхаіл Іванавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 618.