Абкін Абрам Давыдавіч
Абкін Абрам Давыдавіч нарадзіўся 2 лютага 1903 года ў г. Полацк, савецкі фізікахімік. Доктар хімічных навук (1952), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1974).
У 1928 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. З 1928 года – у Маскоўскім фізіка-хімічным інстытуце імя Л. Я. Карпава.
Навуковыя працы пісаў на тэму даследавання працэсаў полімерызацыі арганічных злучэнняў. Адкрыў існаванне так званых «жывучых» палімераў, малекулы якіх пасля завяршэння полімерызацыі захоўваюць актыўныя цэнтры (1935). Распрацаваў колькасную тэорыю працэсаў суполімерызацыі (1951). Адкрыў і даследаваў механізм іоннай радыяцыйнай полімерызацыі (1959–1965), стварыў арыгінальны метад атрымання поліакрыламіду (1966–1970). Адкрыў існаванне нізкатэмпературнай мяжы скорасці хімічных рэакцый пры набліжэнні да абсалютнага нуля і фотасенсібілізаваную полімерызацыю (1980). У 1980 годзе А. Д. Абкіну прысвоена Ленінская прэмія.
Памёр Абрам Давыдавіч 12 лютага 1983 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Касцюковіч, М. М. Абкін Абрам Давыдавіч / М. М. Касцюковіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 327.