Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Абрамава Лідзія Паўлаўна

Дата нараджэння
10.03.1946
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Род дзейнасці
артыстка

Абрамава Лідзія Паўлаўна нарадзілася 10 сакавіка 1946 года ў г. Паставы, народная артыстка Расіі.

На радзіме пражыла толькі два гады, а потым сям'я пераехала ў Расію. Скончыла сямігодку, Казанскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, затым шэсць гадоў працавала на ваенным заводзе, дзе была нязменнай удзельніцай святочных канцэртаў. Працуючы на заводзе, яна скончыла вакальнае аддзяленне Казанскага музычнага вучылішча і паступіла ў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных у Маскве.

Пасля заканчэння аспірантуры (1986) Лідзія Абрамава больш за дваццаць гадоў выкладае сольны спеў у навучальных установах Масквы.

З 1978 па 1997 гг. Лідзія Абрамава была салістка Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі. У яе рэпертуары звыш тысячы твораў, цэлыя праграмы рускай і замежнай класікі, старадаўнія рамансы і народныя песні. Спявачка часта выступае ў Расіі і за мяжой (Венгрыя, Францыя, Англія, Італія, Мальта і інш.).

Лідзія Паўлаўна Абрамава – народная артыстка Расіі, лаўрэат усерасійскіх конкурсаў, прафесар кафедры акадэмічнага спеву Маскоўскага дзяржаўнага інстытута музыкі імя А. Шнітке, Прэзідэнт рэгіянальнага грамадскага фонду «Авэ Марыя», заснавальнік і старшыня міжнароднага студэнцкага конкурсу «Веllа vосе».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамова, Л. П. Как упоительны такие вечера / Л. П. Абрамова ; беседовал Г. Пищ // Пастаўскi край. – 2007. – 3 лістап. – С. 3.

2. Захарэвіч, Н. Народная артыстка Расіі / Н. Захарэвіч // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 18 чэрв. – С. 4.

3. Пішч, Г. «Паставы – казка, у якой так утульна і камфортна» / Г. Пішч // Пастаўскi край. – 2006. – 1 лістап. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

Афіцыйны сайт Лідзіі Абрамавай