Агейчанка Дзмітрый Яфімавіч
Агейчанка Дзмітрый Яфімавіч нарадзіўся ў 1902 годзе ў в. Выдрэя Лёзненскага раёна ў сялянскай сям'і.
Скончыў 4 класы Пагосцішчанскай царкоўна-прыходскай школы. Пасля грамадзянскай вайны з'ехаў у Маскву, там пасля заканчэння рабфака паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт на геафізічны факультэт. Пасля яго заканчэння застаўся ў якасці выкладчыка на адной з кафедр.
Ужо праз год Дзмітрый Яфімавіч удзельнічаў у экспедыцыях па даследаванні Урала, Сібіры, а затым і Сярэдняй Азіі. Пад кіраўніцтвам акадэміка Куліка Дз. Я. Агейчанка прымаў удзел у даследаванні таямніцы Тунгускага метэарыта. Абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У ваенны час займаўся даследаваннямі па выяўленні дадатковых стратэгічных рэсурсаў для абароны краіны і ўмацавання яе эканомікі, за што быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. А за даследаванні ў Сярэдняй Азіі атрымаў ордэн «Знак Пашаны».
Памёр Дзмітрый Яфімавіч у сакавіку 1952 года. Пахаваны ў Маскве.
ЛІТАРАТУРА
1. Агнищенко, Г. Связал судьбу с геологией / Г. Агнищенко // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 28 лют. – С. 2.
2. Профессор Ф. Е. Агейченко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1998. – 6 студз. – С. 3.