Агейчанка Фёдар Яфімавіч
Агейчанка Фёдар Яфімавіч нарадзіўся 12 (30) лютага (студзеня) 1905 года ў в. Выдрэя Лёзненскага раёна ў сялянскай сям'і. Беларускі і расійскі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1946).
У 1930 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1930–1931 гг. працаваў у Полацкай раённай бальніцы, у 1932–1935 гг. – аспірант Інстытута аховы здароўя дзяцей і падлеткаў у Маскве, у 1935–1937 гг. – старшы навуковы супрацоўнік інстытута, у 1937–1939 гг. і 1940–1941 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага інстытута туберкулёзу. У перыяд савецка-фінскай вайны працаваў начальнікам патолагаанатамічнай групы Арміі (1939–1940).
У гады Вялікай Айчыннай вайны – начальнік патолагаанатамічнай лабараторыі (Бранскі, 2-і Прыбалтыйскі, Дальнеўсходні франты).
У 1945 годзе загадваў кафедрай паталагічнай анатоміі Кішынёўскага медінстытута. З 1954 года і да апошніх дзён прафесар Агейчанка кіраваў кафедрай паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута.
Аўтар больш за 40 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам іншыя супрацоўнікі абаранілі 8 кандыдацкіх дысертацый. Памяці настаўніка прысвечана выдадзеная вучнямі кніга «Патоморфология нервной системы при туберкулезе» (1958).
Памёр Фёдар Яфімавіч 20 верасня 1954 года. Пахаваны ў Мінску.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Агейченко Фёдор Ефимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 9.
2. Агейченко Фёдор Ефимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 28.
3. Агнищенко, Г. Профессор Ф. Е. Агейченко / Г. Агнищенко // Сцяг перамогі (Лёзна). – 1998. – 6 студз. – С. 2.
4. Дрончанка, В. Пакінулі след у гісторыі раёна. Агейчанка Фёдар Яфімавіч / В. Дрончанка // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 4 лют. – С. 7.