Акімава Дзіяна Сяргееўна
Акімава Дзіяна Сяргееўна нарадзілася 16 чэрвеня 1929 года ў в. Цяпіна Чашніцкага раёна ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. Пасля вайны, скончыўшы сямігодку, Дзіяна паступіла ў Лепельскі педтэхнікум, а ў 1950 годзе яго скончыла.
У 1958–1992 гг., пераехаўшы ў Чарэю разам з мужам Іванам Пятровічам, працавала настаўніцай пачатковых класаў Чарэйскай сярэдняй школы.
Дасягнула высокага майстэрства ў выхаванні і навучанні дзяцей, вызначалася дабрынёй і сардэчнасцю ў адносінах да вучняў. Карысталася глыбокай павагай настаўнікаў раёна, вучняў школы і іх бацькоў. Урокі вызначаліся змястоўнасцю, метадычнай накіраванасцю.
У 1960 годзе Дзіяна Сяргееўна Акімава за поспехі на педагагічнай ніве была ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны настаўнік БССР».
Педагагічны стаж Дзіяны Сяргееўны – больш за пяцьдзясят гадоў. 16 чэрвеня 2019 года ёй споўнілася 90 гадоў.
Жыве ў в. Чарэя Чашніцкага раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Акімава Дзіяна Сяргееўна // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 437.
2. Александрович, Ю. Прерванный полет / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2003. – 7 сак. – С. 3.
СПАСЫЛКІ