Акімава Вольга Дзмітрыеўна
Акімава Вольга Дзмітрыеўна нарадзілася 11 ліпеня 1883 года ў Полацкім павеце Віцебскай губерні (зараз Полацкі раён), беларускі вучоны, альголаг.
З 1906 па 1912 гг. скончыла Вышэйшую школу, Вышэйшыя прыродазнаўчыя курсы ў Пецярбургу.
З 1921 па 1924 гг. працавала асістэнтам Віцебскага настаўніцкага інстытута, у 1938–1941 гг. – дацэнт Віцебскага педагагічнага інстытута.
Доўгі час працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Была першым дэканам біялагічнага факультэта, займала гэту пасаду ў 1931–1932 і 1943–1948 гг.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны была арганізатарам аднаўлення біялагічнага факультэта БДУ. За гэта ў 1953 годзе Вольга Дзмітрыеўна была ўзнагароджана ордэнам Леніна.
В. Д. Акімава была вучаніцай вядомага альголага, загадчыка кафедры батанікі БДУ у 1924–1928 гг. прафесара Н. М. Гайдукова, займалася даследаваннем відавога і колькаснага складу альгафлоры, біямасы фітапланктону вадаёмаў Беларусі. У тым ліку праводзіла гідрабіялагічныя даследаванні р. Заходняя Дзвіна ў раёне г. Віцебска. Аўтар шматлікіх навуковых прац.
Памерла Вольга Дзмітрыеўна 4 ліпеня 1969 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Акімава Вольга Дзмітрыеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 190.
2. Акімава Вольга Дзмітрыеўна // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 638.
3. Акімава Вольга Дзмітрыеўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – Т. 1 : Ааліты–Гасцінец. – С. 57.
4. Акимова Ольга Дмитриевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 13.
5. Акимова Ольга Дмитриевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань – С. 56–57.