Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Алфёраў Жарэс Іванавіч

Дата нараджэння
15.03.1930
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
01.03.2019
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
фізіка
Навуковая ступень
доктар фізіка-матэматычных навук (1970)
Навуковае званне
прафесар (1973)
Навуковае званне
акадэмік (1979)
Узнагароды і прэміі
ордэн «Знак Пашаны» (1959)
медаль С. Балантайна (1971)
Ленінская прэмія (1972)
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975)
прэмія «Еўрафізіка» (1978)
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1980)
ордэн «За заслугі перад Айчынай» I, II, III, IV ступеняў
Дзяржаўная прэмія СССР (1984)
ордэн Леніна (1986)
залаты медаль Г. Вэлкера (1987)
прэмія імя А. П. Карпінскага (1989)
«XLIX Мендзялееўскі чытальнік» (1993)
прэмія імя А. Ф. Іофе (1996)
«Заслужаны энергетык Расійскай Федэрацыі» (1996)
«Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага гуманітарнага ўніверсітэта прафсаюзаў» (1998)
Дзямідаўская прэмія (1999)
залаты медаль імя А. С. Папова (1999)
прэмія Ніка Халан’яка (2000)
Нобелеўская прэмія ў галіне фізікі (2000)
Нобелеўская прэмія ў галіне фізікі (2000)
прэмія Кіёта (2001)
прэмія У. І. Вярнадскага (2001)
ордэн Францыска Скарыны (2001)
«Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга» (2001)
залаты медаль SPIE (2002)
«Ганаровы грамадзянін г. Мінска» (2002)
ордэн князя Яраслава Мудрага V ступені (2003)
«Ганаровы грамадзянін г. Віцебска» (2003)
прэмія «Глабальная энергія» (2005)
«Ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна» (2006)
«Ганаровы прафесар Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута» (2008)
ордэн Дружбы народаў (2009)
медаль «За ўклад у развіццё нананавукі і нанатэхналогій» (2010)
«Ганаровы доктар Расійска-Армянскага (Славянскага) універсітэта» (2011)
Міжнародная прэмія Карла Бойэра (2013)
ордэн Аляксандра Неўскага (2015)
залаты медаль імя Нізамі Гянджэві (2015)

Алфёраў Жарэс Іванавіч нарадзіўся 15 сакавіка 1930 года ў Віцебску. Фізік, заснавальнік фізікі і электронікі паўправадніковых гетэраструктур.

Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1972), акадэмік (1979). Замежны член Польскай АН (1988), Нацыянальнай і Нацыянальнай інжынернай АН ЗША (1990), Карэйскай АН і тэхналогій (1995). Член Нацыянальнай АН Беларусі (1995), АН Малдавіі (2000), Нацыянальнай АН Азербайджана (2004), ганаровы член Нацыянальнай АН Рэспублікі Арменія (2011). Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1973).

Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу № 42 у г. Мінску і некалькі семестраў адвучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце (зараз – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) на энергетычным факультэце. Пасля гэтага Жарэс Алфёраў паехаў паступаць у Ленінград, у электратэхнічны ўніверсітэт, які скончыў у 1952 годзе.

З 1953 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофе малодшым навуковым супрацоўнікам у лабараторыі Уладзіміра Максімавіча Тучкевіча. Прымаў удзел у распрацоўцы першых савецкіх транзістараў і сілавых германіевых прыбораў. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1961). З 1967 года – загадчык сектара, з 1987 года – дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута. У 1970 годзе Жарэс Алфёраў абараніў доктарскую дысертацыю, падагульніў новы этап даследаванняў гетэрапераходаў у паўправадніках і атрымаў ступень доктара фізіка-матэматычных навук.

У 1972 годзе Жарэс Алфёраў – прафесар, а праз год – загадчык кафедры оптаэлектронікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага электратэхнічнага ўніверсітэта. З 1987 па май 2003 гг. – дырэктар фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофе. 3 1989 года – старшыня Прэзідыума Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра, з 1990 года – віцэ-прэзідэнт Расійскай АН. З 1988 года – дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта.

У 1990–1991 гг. – віцэ-прэзідэнт АН СССР, старшыня Прэзідыума Ленінградскага навуковага цэнтра. З 2003 года – старшыня Навукова-адукацыйнага комплексу «Санкт-Пецярбургскі фізіка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтр» Расійскай АН.

Быў галоўным рэдактарам часопіса «Фізіка і тэхніка паўправаднікоў», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Паверхня: фізіка, хімія, механіка», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Навука і жыццё». Быў членам праўлення таварыства «Веды» РСФСР.

У 1972 годзе Жарэс Іванавіч быў удастоены Ленінскай прэміі, у 1978 годзе – прэміі «Еўрафізіка» (Х'юлет-Пакардаўская прэмія), у 1984 годзе – Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1989 годзе – прэміі імя А. П. Карпінскага, у 1996 годзе – прэміі імя А. Ф. Іофе, у 1999 годзе – Дзямідаўскай прэміі. У 2000 годзе Жарэсу Алфёраву сумесна з амерыканскімі вучонымі Гербертам Крэмерам і Джэкам Кілбі была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы за распрацоўкі ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій («за даследаванне паўправадніковых гетэраструктур, лазерныя дыёды і звышхуткія транзістары»), таксама ў 2000 годзе ён удастоены прэміі Ніка Халан'яка, у 2001 годзе – Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі, прэміі Кіёта і прэміі У. І. Вярнадскага, у 2005 годзе – прэміі «Глабальная энергія», у 2013 годзе – Міжнароднай прэміі Карла Бойэра.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, «За заслугі перад Айчынай» I, II, III, IV ступеняў, «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Францыска Скарыны, Дружбы народаў, князя Яраслава Мудрага V ступені, Аляксандра Неўскага, залатымі медалямі імя А. С. Папова, імя Нізамі Гянджэві, залатым медалём SPIE, медалямі Сцюарта Балантайна, Генрыха Вэлкера, «За ўклад у развіццё нананавукі і нанатэхналогій».

Жарэс Іванавіч Алфёраў – заслужаны энергетык Расійскай Федэрацыі, Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага гуманітарнага ўніверсітэта прафсаюзаў, Ганаровы прафесар Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, Ганаровы доктар Расійска-Армянскага (Славянскага) універсітэта, Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга, Ганаровы грамадзянін г. Мінска, Ганаровы грамадзянін г. Віцебска, Ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна.

Памёр Жарэс Іванавіч 1 сакавіка 2019 года.

Яго імем названы астэроід. Імя Ж. І. Алфёрава носяць гімназія № 42 г. Мінска, гімназія № 1 г. Віцебска, сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 г. Турынска. 16 красавіка 2019 года ў Санкт-Пецярбургу адкрылі помнік Ж. І. Алфёраву. Помнік устаноўлены ў холе Санкт-Пецярбургскага Нацыянальнага даследчага акадэмічнага ўніверсітэта Расійскай АН (30 жніўня 2019 года ўніверсітэту было прысвоена імя знакамітага фізіка). 25 красавіка 2019 года ў Паўночным (Арктычным) універсітэце імя М. В. Ламаносава ў г. Архангельск была адкрыта імянная аўдыторыя Жарэса Іванавіча Алфёрава.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. Наш земляк – Жорес Алферов / А. Александров // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 1 студз. – С. 2.

2. Алферов, Ж. И. Сделай это ЛУЧше / Ж. И. Алферов ; беседовала Л. Безрукова // Советская Белоруссия. – 2012. – 29 марта. – С. I, IV.

3. Алфёраў Жарэс Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 271.

4. Алфёраў Жарэс Іванавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 522–523.

5. Алферов Жорес Иванович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 52–53.

6. Алферов Жорес Иванович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 15–19.

7. Алфёров Жорес Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 15.

8. Бегунова, Е. «А сердцем я, конечно, в Беларуси...» / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 14 чэрв. – С. 4.

9. Бондарава, Т. «Быў бы рады вучыцца ў такой школе...» / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2019. – 15 чэрв. – С. 6.

10. Васьков, Н. Нобелевский лауреат, рожденный Витебщиной / Н. Васьков // Рэспублiка. – 2000. – 31 кастр. – С. 7.

11. Вихров, А. Жорес Алферов, нобелевский лауреат – наш земляк / А. Вихров // Вiцебскі рабочы. – 2000. – 14 кастр. – С. 1.

12. Волкова, Л. Приоритеты – наука и образование / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 27 авг. – С. 4.

13. Дергач, И. Жизнь как история века / И. Дергач // Народная газета. – 2010. – 18 сак. – С. VII.

14. Дергач, И. Школа Алферова / И. Дергач // Народная газета. – 2010. – 13 сак. – С. 1, 4.

15. Дорофеева, И. Славный сын земли белорусской / И. Дорофеева // Вести ВГТУ (Витебск). – 2007. – № 12 (нояб.). – С. 1–2.

16. Дроздова, Н. Имя в науке / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 16 марта. – С. 1.

17. Дроздова, Н. Я. Увековечен на Земле и космосе / Н. Я. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 14 марта. – С. 5.

18. Емельяненков, А. Таким он парнем был: 15 марта Жоресу Алферову исполнилось бы 90 / А. Емельяненков, Л. Радзиевская // СБ. Беларусь сегодня. – 2020. – 12 марта. – С. VI. – (Прил.: Союз. Беларусь. Россия).

19. Жорес Алферов // Віцебскі рабочы. – 2012. – 9 жн. – С. 14.

20. Жорес Алферов // Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями / Э. Г. Иоффе, Ж. Э. Мазец. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 36–64.

21. Иоффе, Э. Г. Жорес Алферов / Э. Г. Иоффе // Нёман. – 2020. – № 3. – С. 129–140.

22. Кавалевский, С. Жорес Алферов – Почетный гражданин Витебска / С. Кавалевский // Народнае слова. – 2003. – 13 верас. – С. 2.

23. Кравцова, О. Ученый с мировым именем – в ранге почетного гражданина / О. Кравцова // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 18 верас. – С. 2.

24. Краснова, Ю. Физика – любовь на всю жизнь / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2012. – 23 авг. – С. 5.

25. Крупица, Н. Присвоено имя Жореса Алферова / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 1 июня. – С. 8.

26. Мишурный, А. Жорес Алферов. Человек. Ученый. Гражданин / А. Мишурный // Віцебскі рабочы. – 2001. – 8 лют. – С. 1–2.

27. Мяснікоў, А. Ф. Вернасць прызванню і справе: штрыхі да партрэта лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жарэса Алфёрава / А. Ф. Мяснікоў // Беларуская думка. – 2010. – № 5. – С. 98–101.

28. Подлипский, А. Витебские корни нобелевского лауреата / А. Подлипский // Народнае слова. – 2004. – 13 крас. – С. 5.

29. Позойский, С. В. Ученые-физики – уроженцы Витебщины / С. В. Позойский // Фiзiка: праблемы выкладання. – 2005. – № 5 (46). – С. 10–12.

30. Сауліч, У. «Беларусь, любоў мая...» / У. Сауліч // Беларуская думка. – 2007. – № 2. – С. 64–69.

31. Телятко, Е. «Человек-легенда» на родной земле / Е. Телятко // Витебские вести. – 2015. – 25 авг. – С. 3.

32. Торбина, И. Жоресу Алфёрову – 85! / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 24 сак. – С. 2.

33. Торбина, И. На встречи с Алферовым шли семьями / И. Торбина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 19 окт. – С. 7.

34. У Жореса Алферова – юбилей / подгот. Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 17 марта. – С. 2.

35. Шевко, А. Жорес Алферов: «Я – часть белорусской науки» / А. Шевко // Сельская газета. – 2014. – 25 янв. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Республиканская научно-техническая библиотека. База данных «Белорусские имена в мировой науке и технике» – Алферов Жорес Иванович

arrow Жорес Алферов стал почетным гражданином Чашникского района

arrow Жорес Алфёров: флагман отечественной электроники

arrow Почетный член Академии наук Республики Татарстан Алферов Жорес Иванович

arrow Санкт-Петербургский государственный электротехнический университет (ЛЭТИ) – Алфёров Жорес Иванович

arrow Тульский государственный педагогический университет им. Л. Н. Толстого – Алфёров Жорес Иванович

arrow Гродненский государственный университет имени Янки Купалы – Алфёров Жорес Иванович

arrow Жорес Алфёров. История нобелевского лауреата с витебскими корнями