Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Альтшулер Сямён Аляксандравіч

Дата нараджэння
24.09.1911
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
24.01.1983
Род дзейнасці
вучоны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
фізіка
Гады службы
1941–1945
Навуковая ступень
доктар фізіка-матэматычных навук (1955)
Навуковае званне
прафесар (1956)
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны дзеяч навукі РСФСР» (1970)
ордэн Айчыннай вайны I і II ступеняў – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн «Знак Пашаны»

Альтшулер Сямён Аляксандравіч нарадзіўся 24 верасня 1911 года ў Віцебску. Фізік, заснавальнік навуковай школы ў галіне парамагнетызму.

Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1976). Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956).

У 1932 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Казанскага ўніверсітэта. Потым паступіў у аспірантуру Фізічнага інстытута Акадэміі навук БССР. У 1934 годзе разам з І. Я. Тамам прадказаў наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту, вызначыў яго знак і дакладна ацаніў яго велічыню. У 1935 годзе вярнуўся працаваць у Казанскі ўніверсітэт.

У першыя дні вайны Сямён Альтшулер пайшоў добраахвотнікам на фронт, дзе служыў у супрацьтанкавай артылерыі. Дзень Перамогі ён сустрэў у званні маёра.

У 1946 годзе Сямён Аляксандравіч зноў вярнуўся ў Казанскі ўніверсітэт і працягваў педагагічную і навуковую дзейнасць. У 1948 годзе (разам з Б. М. Козыравым і С. Г. Саліхавым) адкрыў звыштонкую структуру спектраў электроннага парамагнітнага рэзанансу. У 1952 годзе прадказаў акустычны парамагнітны рэзананс, пабудаваў яго тэорыю, што прывяло да стварэння квантавай акустыкі. У 1966 годзе С. А. Альтшулер прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядзерных спінаў ванфлекаўскіх парамагнетыкаў.

У 1948–1953 гг. Сямён Аляксандравіч працаваў у Казанскім фізіка-тэхнічным інстытуце (філіял АН СССР). З 1955 года – прафесар, потым – загадчык кафедры радыёспектраскапіі і квантавай электронікі Казанскага ўніверсітэта. У 1977–1983 гг. – член Прэзідыума Казанскага філіяла Акадэміі навук СССР.

Імя Сямёна Аляксандравіча Альтшулера непарыўна звязана з адкрыццём магнітнага рэзанансу і развіццём новага кірунку ў сучаснай фізіцы – магнітнай радыёспектраскапіі. Сумесна з іншымі даследчыкамі Альтшулер скарыстаўся метадам рассейвання Мандэльштама-Брылюэна для вывучэння нераўнаважных фанонаў у парамагнітных крышталях. У прыватнасці, імі была выяўлена з'ява лавіннага выпраменьвання фанонаў.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў (2), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны». Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.

Памёр Сямён Аляксандравіч 24 студзеня 1983 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альтшулер Сямён Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 285.

2. Альтшулер Сямён Аляксандравіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 523.

3. Позойский, С. В. Ученые-физики – уроженцы Витебщины / С. В. Позойский // Фiзiка: праблемы выкладання. – 2005. – № 5 (46). – С. 12.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Казанский физико-технический институт имени Е. К. Завойского – Альтшулер Семён Александрович

arrow Казанский федеральный университет – Семён Александрович Альтшулер