Андарала Аляксандр Іванавіч
Андарала Аляксандр Іванавіч нарадзіўся 1 студзеня 1950 года ў в. Валасатка Крыпульскага сельсавета. Беларускі вучоны-педагог. Кандыдат педагагічных навук (1983), дацэнт (1986). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Скончыў Мінскі педінстытут (1976). Працаваў настаўнікам. 3 1983 г. у Беларускім педагагічным універсітэце: асістэнт, старшы выкладчык, намеснік дэкана, дэкан факультэта (з 2000), прарэктар універсітэта (з 2001), рэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ (з 2003), першы прарэктар БДПУ (з 2005), дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай і камунікацый БДПУ (з 2015).
Даследаванні ў галіне бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Аўтар звыш 60 навуковых прац.
ЛІТАРАТУРА
1. Андарала, А. І. Ля вытокаў заснавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта / Аляксандр Андарала, Анатоль Жытко, Мікалай Забаўскі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2014. – № 11. — С. 4–8.
2. Андарала Аляксандр Іванавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 617.