Андрэйчык Міхаіл Васільевіч
Андрэйчык Міхаіл Васільевіч нарадзіўся 24 студзеня 1932 года ў в. Андрэйчыкі Ушацкага раёна. Заслужаны пілот СССР (1983). У гады Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам. Закончыў Ушацкую сярэднюю школу (1952), Сасаўскае лётнае вучылішча (1954), Вышэйшае авіяцыйнае вучылішча ГПФ (1964, зараз Акадэмія грамадзянскай авіяцыі).
У 1964–1975 гг. – камандзір лётнага атрада Заходне-Сібірскага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, намеснік камандзіра 231-га лётнага атрада Валгаградскага аб'яднанага авіяатрада, камандзір 77-га лётнага атрада Растоўскага авіяатрада Паўночна-Каўказскага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, у 1975–1988 гг. – камандзір Валгаградскага аб'яднанага авіяатрада.
ЛІТАРАТУРА
1. Андрэйчык Міхаіл Васільевіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 528.
2. Усанава, В. «Ён быў для нас, касманаўтам» / В. Усанава // Патрыёт (Ушачы). – 2001. – 24 студз. – С. 2.