Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Анісенка Валерый Данілавіч

Дата нараджэння
05.06.1944
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын
Род дзейнасці
акцёр, рэжысёр
Узнагароды і прэміі
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1976
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1989)
прэмія «За духоўнае адраджэнне» (2005)

Анісенка Валерый Данілавіч – беларускі акцёр, рэжысёр.

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1944 года ў Талачыне.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Дзяржінстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве (1978).

У 1965–1977 гг. працаваў акцёрам у беларускіх тэатрах імя Я. Коласа і Я. Купалы.

З 1979 года – галоўны рэжысёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача і тэатра-студыі кінаакцёра.

З 1982 года – галоўны рэжысёр Беларускага радыё, дзе паставіў каля 100 радыёспектакляў па творах беларускай літаратуры, у тым ліку «Кар'ер» (1987) і «У тумане» В. Быкава.

У 1991 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі».

З 2000 года – дырэктар і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Паставіў спектаклі: «Спытай сябе» М. Саенка (1979), «Паляванне на качак» А. Вампілава (1979), «Дзве стралы» А. Валодзіна (1980), «Адпачынак па раненні» У. Кандрацьева (1981), «Усё яго жыццё» паводле кінааповесці Я. Габрыловіча «Камуніст» (1982), «Чорны замак Альшанскі» (1984), «Нельга забыць» (1985), «Каласы пад сярпом тваім» (1986, 2008) – усе паводле У. Караткевіча, «Гаспадар» А. Дзялендзіка (1983), «Расплата» Ю. Цендракова (1985), «Мой друг, вялікі Чалавек» А. Петрашкевіча (1986), «Рычард» (1995) і «Макбет» (1996) У. Шэкспіра, «Жанчыны Бергмана» Н. Рудкоўскага (2001), «Понцій Пілат» (2002) і «П'емонцкі звер» (2004) А. Курэйчыка, «Кабала святош» («Мальер») М. Булгакава (сумесна з С. Кавальчыкам, 2005), «Трыбунал» А. Макаёнка (2005), «Іваноў» (2006) і «Чайка» А. Чэхава (2009) і іншыя.

Паставіў два тэлефільмы: «Крык чайкі» паводле А. Асіпенкі (1984, кароткаметражны) і «Паляванне на апошняга жураўля» А. Жука (1986, 2-серыйны, мастацкі) і літаратурна-музычную кампазіцыю «Прызнанне» (2007).

Аўтар кнігі «Запіскі пачаткоўца» (2004).

З'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў артыстаў эстрады (мастацкае чытанне, спевы), 5-га Еўрапейскага фестывалю «Прыморско-85» (НРБ).

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР за выканальніцкую дзейнасць (1976), Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за пастаноўку радыёспектакля «У тумане» В. Быкава (1989), прэміяй «За духоўнае адраджэнне» (2005).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Анісенка Валерый Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 371.

2. Анісенка Валерый Данілавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 164.

3. Анісенка, В. Д. Віцебскі перыяд – гэта песня / В. Д. Анісенка ; гутарыла Н. Сцяпура // Рэспубліка. – 2014. – 29 лістап. – С. 7.

4. Анісенка, В. Д. «Тэатр – мой храм і маё жыццё» / В. Д. Анісенка ; гутарыў З. Прыгодзіч // Звязда. – 2013. – 17 крас. – С. 11.

5. Анисенко Валерий Данилович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 18–19.

6. Анисенко Валерий Данилович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 109.

7. Анисенко, В. Исповедь дилетанта / В. Анисенко. – Минск : Четыре четверти, 2011. – 166 с.

8. Анисенко, В. Д. «Мне жаль людей, которые не любят театр» / В. Д. Анисенко ; беседовала Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 7 июня. – С. 12.

9. Бірукоў, В. Добры плён ва ўсіх справах / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2009. – 3 чэрв. – С. 3.

10. Валерий Анисенко : [буклет] / [вступ. статья Р. Смольского, послесл. А. Кузнецовой]. – Витебск : Витебская областная типография, 2014. – 18 с.

11. Валерый Данілавіч Анісенка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 638.

12. Грамыка, Л. Валерый Анісенка. На шляху кіравання / Л. Грамыка // Мастацтва. – 2009. – № 6. – С. 20–25.

13. Іўчанка, Л. Бліжэй да публікі / Л. Іўчанка // Віцебскі рабочы. – 2012. – 14 крас. – С. 6.

14. Мазур, А. Талачын – яго карані і пачатак / А. Мазур // Віцебскі рабочы. – 2004. – 13 лістап. – С. 4.

15. Мазур, А. Тут карані і пачатак / А. Мазур // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 10 авг. – С. 7.

16. Марчук, Г. Валерий Анисенко / Г. Марчук // Советская Белоруссия. – 2016. – 5 февр. – С. 12.

17. Пастернак, Т. Признание режиссера / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 27 марта. – С. 23.

18. Пукшанскі, А. Амерыканская пастаноўка на беларускай мове / А. Пукшанскі // Звязда. – 2012. – 27 верас. – С. 7.

19. Создатель театра // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 146–148.

20. Шнейдер, А. Учеников много – Анисенко один / А. Шнейдер // Наша Талачыншчына. – 2005. – 15 студз. – С. 3.

21. Шнэйдар, А. У што верыць Анісенка? / А. Шнэйдар // Культура. – 2013. – 24 жн. – С. 9.

22. Шымук, Т. Макбет у Мінску / Т. Шымук // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 13 чэрв. – С. 13.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Кино-театр.ру. Валерий Анисенко