Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Апанасевіч Павел Андрэевіч

Дата нараджэння
14.07.1929
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Стараселле
Род дзейнасці
навуковец
Навуковая сфера
лазерная фізіка, нелінейная оптыка і спектраскапія
Навуковая ступень
доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
акадэмік НАН Беларусі, прафесар
Узнагароды і прэміі
ордэн «Знак Пашаны»
ордэн Пашаны
Дзяржаўная прэмія СССР
Дзяржаўная прэмія Беларусі
спецыяльная прэмiя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Апанасевіч Павел Андрэевіч нарадзіўся 14 ліпеня 1929 года ў в. Стараселле Тумілавіцкага сельсавета. Беларускі фізік. Акадэмік (1984, член-карэспандэнт з 1980) Нацыянальнай АН Беларусі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1974), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1995). Скончыў БДУ (1954). У 1957–1968 гг. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1968 г. загадчык лабараторыяй нелінейнай спектраскапіі, з 1978 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1987 г. дырэктар Інстытута фізікі Нацыянальнай АН Беларусі.

Навуковыя даследаванні па лазернай фізіцы, нелінейнай оптыцы і спектраскапіі. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1978) за цыкл прац «Спектральна-аптычныя якасці рэчыва ў полі магутнага лазернага выпрамянення». Дзяржаўная прэмія СССР (1982) за цыкл прац «Фізічныя асновы дынамічнай галаграфіі і новыя метады пераўтварэння прасторавай структуры светлавых пучкоў».

Апублікаваў больш за 320 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), ордэнам Пашаны (2010), медалём.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Академик П. А. Апанасевич : к 85-летию со дня рождения / [сост. О. А. Гапоненко]. – Мінск. : Бел. навука, 2014. – 252 с.

2. Апанасевіч Павел Андрэевіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 617–618.

3. Апанасевич Павел Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 20–21.

4. Михайловская, С. Волшебный луч в его судьбе / С. Михайловская // Беларуская думка. – 2011. – № 1. – С. 45–51.

5. Нашай зямлёй народжаныя // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 24 студз. – С. 2.

6. Позойский, С. В. Ученые-физики – уроженцы Витебщины / С. В. Позойский // Фiзiка: праблемы выкладання. – 2005. – № 5 (46). – С. 13.

7. Русецкий, А. В. Апанасевич Павел Андреевич / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск, 2007. – С. 30–33.