Арэхаў Вадзім Іванавіч
Арэхаў Вадзім Іванавіч нарадзіўся 27 снежня 1902 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч.
З 1924 года – у Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію РСЧА імя М. Я. Жукоўскага.
З 1941 года – начальнік упраўлення кадраў ваенна-паветраных сіл СССР. У 1949–1953 гг. – намеснік начальніка Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага.
Званне «генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы» В. І. Арлову было прысвоена ў 1948 годзе.
Узнагароджаны ордэнамі (6) і медалямі.
Памёр Вадзім Іванавіч 27 сакавіка 1957 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Арэхаў Вадзім Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 15.
2. Арэхаў Вадзім Іванавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси / склад.: В. Ц. Осіпаў [і інш.] ; рэдкал.: А. В. Праляскоўскі [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – С. 72.
3. Арэхаў Вадзім Іванавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 524.
4. Орехов Вадим Иванович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 164.
5. Орехов Вадим Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 226–227.