Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Архіпец Мікалай Цімафеевіч

Дата нараджэння
14.09.1922
Месца нараджэння
Мінская вобласць, в. Каменны Барок
Дата смерці
29.07.1996
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (1985)
Заслужаны будаўнік БССР
ордэн Леніна – двойчы
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Архіпец Мікалай Цімафеевіч нарадзіўся 14 верасня 1922 года ў в. Каменны Барок Мінскай вобласці.

У 1936–1940 гг. вучыўся ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. Пасля яго заканчэння працаваў тэхнікам-канструктарам ўмацаванага раёна (УНС-71) у Гродна.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля дэмабілізацыі працаваў начальнікам будаўнічага ўчастка ў г. п. Беразіно Мінскай вобласці.

З 1946 г. працаваў прарабам БУ № 2 «Главпромстроя» (г. Мінск). У 1952 г. пераведзены ў горад Барысаў Мінскай вобласці на пасаду начальніка будаўнічага ўпраўлення. Затым працаваў кіраўніком трэста № 23 Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, начальнікам УНР-28 трэста № 6.

З ліпеня 1958 г. прызначаны кіраўніком будаўнічага трэста № 23 у г. Орша Віцебскай вобласці. У 1967 г. скончыў навучанне ў Беларускім політэхнічным інстытуце. З верасня 1961 г. да чэрвеня 1968 г. – кіраўнік трэста № 16 «Нафтастрой». Унёс вялікі ўклад у будаўніцтва найбуйнейшага ў рэспубліцы нафтахімічнага комплексу і горада Наваполацка.

У маі 1968 г. прызначаны першым намеснікам міністра, з лістапада 1969 г. – міністрам прамысловага будаўніцтва БССР. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле ў Міністэрстве была распрацавана і ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма кіраўніцтва будаўніцтвам, уведзены ў дзеянне прадпрыемствы па вытворчасці мінеральных угнаенняў, лёгкай і харчовай галін прамысловасці. З 1979 г. па 1988 гг. – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні.

Прысвоена званне «Заслужаны будаўнік БССР». Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, медалямі. У 1985 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

Памёр Мікалай Цімафеевіч Архіпец 29 ліпеня 1996 года.

У 1998 г. у Наваполацку адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар М. Ц. Архіпца (аўтар – наваполацкі скульптар Леў Аганаў).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Архипец Николай Тимофеевич // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 85.

2. Архипец Николай Тимофеевич // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 6.