Арлоў Іван Аляксеевіч
Арлоў Іван Аляксеевіч нарадзіўся 10 лістапада 1902 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч.
З 1922 года – у Чырвонай Арміі. У 1936 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна. Ваенную службу пачаў чырвонаармейцам. Потым быў прызначаны начальнікам палітаддзела акадэміі, начальнікам аддзела Палітупраўлення РСЧА, потым начальнікам Вышэйшых курсаў палітсаставу.
З 1941 года працаваў ваенкамам знішчальнага авіякорпуса, з'яўляўся членам Ваеннага савета супрацьпаветранай абароны краіны, Заходняга, Паўночнага, Цэнтральнага франтоў супрацьпаветранай абароны. Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда.
Званне «генерал-лейтэнант» І. А. Арлову было прысвоена ў 1944 годзе.
Пасля заканчэння вайны і да 1953 года – на службе ў цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. У 1953 годзе І. А. Арлоў быў звольнены ў запас.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (2), Чырвонага Сцяга (3), Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», медалямі.
Памёр Іван Аляксеевіч 2 верасня 1980 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Арлоў Іван Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 484.
2. Арлоў Іван Аляксеевіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси / склад.: В. Ц. Осіпаў [і інш.] ; рэдкал.: А. В. Праляскоўскі [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – С. 61.
3. Арлоў Іван Аляксеевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 522.
4. Орлов Иван Алексеевич // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 158.
5. Орлов Иван Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 229.