Арлова Ганна Пятроўна
Арлова Ганна Пятроўна нарадзілася 24 мая 1955 года ў Віцебску.
У 1977 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава і па размеркаванні пайшла працаваць настаўнікам хіміі і біялогіі ў Грышаноўскую васьмігадовую школу Віцебскага раёна. У 1978 годзе працавала ў Добрынскай сярэдняй школе Віцебскага раёна. У 1979 годзе – настаўнік хіміі і біялогіі Лятчанскай базавай школы Віцебскага раёна.
У 1982 годзе скончыла аспірантуру Навукова-даследчага інстытута агульных праблем выхавання Акадэміі педагагічных навук СССР (Масква). У 1983 годзе Ганна Пятроўна абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя педагогікі».
У 1989–1991 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1991–1998 гг. – дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1998 годзе Г. П. Арловай была прысуджана вучоная ступень «доктар педагагічных навук».
З 1998 года працавала загадчыкам кафедры сацыяльна-педагагічнай работы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Прафесар Арлова Ганна Пятроўна кіравала праектам «Этнакультура як дэтэрмінанта, якая вызначае паспяховасць прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў сацыяльнай сферы ў полікультурным соцыуме: этнапедагагічны аспект», навукова-педагагічнай школай «Этнапедагогіка» (ВДУ імя П. М. Машэрава).
Аўтар больш за 400 публікацый (праграм навучальных курсаў, курсаў лекцый, вучэбна-метадычных комплексаў, метадычных дапаможнікаў, рэкамендацый і іншых выданняў).
Член Міжнароднай педагагічнай акадэміі, член праўлення Міжнароднай асацыяцыі «Народная педагогіка», член доктарскага Савета па абароне дысертацый пры УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка» (2003–2007) і экспертнага Савета па педагагічных навуках (савет № 14) Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (2007–2009). Рашэннем калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2009 года Г. П. Арлова была прызначана старшынёй Савета па абароне дысертацый пры УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».
Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. У 2007 годзе Ганне Пятроўне Арловай было прысвоена ганаровае званне «Выдатнік асветы».
Памерла Ганна Пятроўна 5 студзеня 2020 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Арлова Ганна Пятроўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 523.
2. В летописи их имена. Орлова Анна Петровна // Педагогические портреты / А. И. Мурашкин. – Витебск : УО «ВГУ ім. П. М. Машерова», 2009. – С. 100.
3. Моторов, С. А. А. П. Орлова: (к 50-летию со дня рождения) / С. А. Моторов // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2005. – № 2. – С. 155–156.
4. Орлова Анна Петровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 229–230.
5. Светя другим, сгораю сам... : [некролог] // Мы і час (Віцебск). – 2020. – 28 студз. – С. 16.
СПАСЫЛКІ
Факультет социальной педагогики и психологии – Орлова Анна Петровна