Арцямёнак Генадзь Антонавіч
Арцямёнак Генадзь Антонавіч нарадзіўся 9 студзеня 1960 года ў в. Кадлубішчы Бярэзінскага сельсавета. Беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1988), дацэнт (1993). Скончыў БДУ (1981). 3 1981 года па 2021 год працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце: старшы выкладчык, з 2000 года загадчык кафедры беларускага мовазнаўства.
Навуковыя інтарэсы: агульнае мовазнаўства, сацыялінгвістыка, этналінгвістыка. Даследаваў праблемы словаўтварэння і ўзаемадзеяння блізкароднасных моў, гісторыю беларускага мовазнаўства. Аўтар каля 50 навуковых публікацый. Адзін са стваральнікаў падручніка «Беларуская мова» для 10–11 класаў школ з рускай мовай навучання (1999).
Узнагароды: граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994, 2003), нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2010) і інш.
Памёр Генадзь Антонавіч Арцямёнак 12 красавіка 2021 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Арцямёнак Генадзь Антонавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 618.