Арцюшкевіч Аляксандр Сяргеевіч
Арцюшкевіч Аляксандр Сяргеевіч нарадзіўся 31 студзеня 1947 года ў г. Барань Аршанскага раёна у сям'і служачага. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар.
У 1965 г. скончыў Аршанскую сярэднюю школу № 2, у 1970 г. – стаматалагічны факультэт Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Працаваў урачом-стаматолагам Кіраўскай раённай бальніцы Калужскай вобласці, з 1973 па 1975 г. – урачом-стаматолагам медыка-санітарнай часткі Аршанскага льнокамбіната, паралельна вучыўся ў клінічнай ардынатуры Мінскага дзяржаўнага медінстытута.
У 1978–1982 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры хірургічнай стаматалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелДІУУ). З 1981 па 1991 гады – асістэнт кафедры.
У 1991 годзе абраны на пасаду загадчыка кафедры хірургічнай стаматалогіі БелДІУУ. З 1992 па 1997 г. – загадчык кафедры хірургічнай і артапедычнай стаматалогіі. З 1998 г. па сённяшні дзень – загадчык кафедры сківічна-тварнай хірургіі БелМАПА.
У 1996 г. прысвоена званне прафесара. Прафесар А. С. Арцюшкевіч апублікаваў звыш 150 навуковых прац, у тым ліку даведнікі і практычныя кіраўніцтвы.
А. С. Арцюшкевіч аўтар 11 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Ён член Вучонага Савета БелМАПА, старшыня праблемнай камісіі БелМАПА. У 2002 годзе за шматгадовую і добрасумленную працу ўзнагароджаны Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Жыве ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Александру Сергеевичу Артюшкевичу – 60 лет // Современная стоматология. – 2007. – №1. – С. 118.
2. Арцюшкевіч Аляксандр Сяргеевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 418.