Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асінскі Ігар Мікалаевіч

Дата нараджэння
06.05.1949
Месца нараджэння
Віцебская вобласць,Чашніцкі раён, в. Заессе
Род дзейнасці
вучоны, журналіст
Спецыялізацыя
гісторыя
Навуковая ступень
кандыдат гістарычных навук
Узнагароды і прэміі
прэмія прафсаюзаў Беларусі

Асінскі Ігар Мікалаевіч нарадзіўся 6 мая 1949 года ў в. Заессе Чашніцкага раёна ў сям'і настаўнікаў. Журналіст, кандыдат гістарычных навук.

У 1971 годзе скончыў факультэт журналістыкі. Працаваў у рэдакцыях газет «Мінская праўда», «Советская Белоруссия», асабістым карэспандэнтам АПН на БССР, галоўным рэдактарам БелТА, карэспандэнтам ТАСС у Германіі.

З 1995 года – рэдактар газеты «Белоруссия».

Аўтар 10 манаграфій і публіцыстычных кніг, у тым ліку па праблемах германістыкі, сцэнарыя фільма «Его закрыли в шар земной», які быў удастоены ў 1989 годзе прэміі прафсаюзаў Беларусі.

Ігар Мікалаевіч напісаў кнігу «Рыцари истины» – пра філосафаў старажытнай Грэцыі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асінскі Ігар Мікалаевіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 442–443.