Асіпенкаў Петр Савельевіч
Асіпенкаў Петр Савельевіч нарадзіўся 26 сакавіка 1935 года ў в. Тарчылава Смаленскай вобласці.
Пасля заканчэння ў 1954 г. Раславальскага тэхнікума чыгуначнага транспарту працаваў аглядчыкам вагонаў Бранскага вагоннага дэпо. З 1956 г. – брыгадзір па рамонце вагонаў, затым майстар механічнага цэха Аршанскага вагоннага дэпо.
У 1961 г. скончыў Усесаюзны завочны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Аршанскага гаркама ЛКСМ. З 1961 г. – другі сакратар Віцебскага абкама ЛКСМ Беларусі, з 1963 г. – першы сакратар Віцебскага прамысловага абкама ЛКСМ Беларусі. У 1964–1966 гг. – другі сакратар Аршанскага гарадскога камітэта КПБ. З 1966 па 1968 гг. праходзіў навучанне ў Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПСС.
У маі 1972 г. быў абраны першым сакратаром Наваполацкага гаркама партыі, працаваў на гэтай пасадзе да сакавіка 1978 г. Унёс вялікі ўклад у развіццё Наваполацкага прамысловага вузла і будаўніцтва горада. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання. У 1978 г. пераведзены на працу ў апарат ЦК КПБ на пасаду намесніка загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай працы. У ліпені 1979 года перайшоў на навуковую працу ў НДІ Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З верасня 1987 г. – на выкладчыцкай рабоце на кафедры палітэканоміі Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Кандыдат эканамічных навук.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». У 1985 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».
ЛІТАРАТУРА
1. Осипенков Петр Савельевич // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 91.
2. Осипенков Петр Савельевич // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 7.