Асіповіч Жанна Сямёнаўна
Асіповіч Жанна Сямёнаўна нарадзілася 27 ліпеня 1929 года ў Віцебску. Беларускі вучоны ў галіне анатоміі і фізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
У 1955 годзе скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут. 3 1959 года выкладала ў ім. У 1960–1992 гг. – загадчык кафедры анатоміі і фізіялогіі Віцебскага педагагічнага інстытута. 3 1992 года – прафесар кафедры асноў медыцынскіх ведаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. З 1998 года працавала на кафедры анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі чалавека.
Аўтар шэрагу навуковых прац.
Памерла Жанна Сямёнаўна ў 2005 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Асіповіч Жанна Сямёнаўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 524.