Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асмалоўская Зоя Васільеўна

Дата нараджэння
01.03.1923
Месца нараджэння
г. Орша
Дата смерці
30.04.2012
Род дзейнасці
актрыса
Узнагароды і прэміі
Заслужаная артыстка Беларусі (1982)

Асмалоўская Зоя Васільеўна нарадзілася 1 сакавіка 1923 года ў Оршы, беларуская актрыса, заслужаная артыстка Беларусі (1982). Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1952). Працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, дзе выканала ролі Марыны Казаніч («Гэта было ў Мінску» А. Кучара), Клавы Аганьковай («Дзяўчаты-красуні» А. Сімукова), Дусі («Таня» А. Арбузава), Далорэс («Каменны гаспадар» Л. Украінкі). 3 1954 г. у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. Актрыса востра адчувае характарную адметнасць і эмацыянальны стан душы сваіх гераінь. Ад сваіх педагогаў Дз. Арлова і Б. Мардвінава ўспрыняла ўрокі арганічнага жыцця ў вобразе, натуральнага ўнутранага пераўвасаблення ў псіхалагічны свет персанажа, што і характарызуе створаныя ёю ролі. Сярод іх: Зорына («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Людміла («Пад адным небам» А. Маўзона), Нюра («У дзень вяселля» В. Розава), Ларыса («Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава), Вара («Разгром» паводле А. Фадзеева), Айша-Апа («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч. Айтматава і К. Мухамеджанава), Ніна Іванаўна і Валянціна («Рэтра» і «Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна), Міроніха («Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна), маці («Фантазіі Фарацьева» А. Сакаловай), Ульяна («Трывога» А. Петрашкевіча), Гаспадыня («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б. Васільева). З. В. Асмалоўскую вылучае адчуванне ансамбля выканаўцаў роляў у спектаклі: прытрымліваецца агульнага тону сцэнічнага відовішча і «саліруе» ў межах адведзенага ёй драматургам і рэжысёрска-пастановачным планам. Гэта выявілася ў ролях вялікіх і эпізадычных: Акуліна («Улада цемры» Л. Талстога), Цвятаева, Квашня, Глафіра і Ксенія («Мяшчане», «На дне» і «Ягор Булычоў і іншыя» М. Горкага), Матрона («Гарачае сэрца» А. Астроўскага), Анфіса («Тры сястры» А. Чэхава), Аўдоцця («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава), Другая старая («Макбет» У .Шэкспіра), пані Аргант («Адзіны наследнік» Ж. Ф. Рэньяра), Селья («Дурнічка» Лопэ дэ Вэга), Марта («Каменнае гняздо» Х. Вуаліёкі), Жульета («Падарожнік без багажу» Ж. Ануя), Понсія («Дом Бернарды Альбы» Ф. Гарсія Лоркі), Эленэ («Нявеста з Імерэтыі» паводле Д. Кладзіяшвілі), Мамка («Іван-ды-Мар'я» У. Гольдфельда). Выступае ў тэле- і радыёспектаклях.

Не стала Зоі Васільеўны 30 красавіка 2012 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асмалоўская Зоя Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 37.

2. Асмалоўская Зоя Васілеўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 291.

3. Асмалоўская Зоя Васілеўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 418.

4. Осмоловская Зоя Васильевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 267.

5. Осмоловская Зоя Васильевна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 632.

6. Бурян, Б. І. Асмалоўская Зоя Васілеўна / Б. І. Бур’ян // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 1 : А–К. – С. 62.