Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бабенка Эрнст Міхайлавіч

Дата нараджэння
21.10.1937
Месца нараджэння
Мінская вобласць, Лагойскі раён, г. п. Плешчаніцы
Навуковае званне
Доктар тэхнічных навук (1989)
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (1998)
ордэн Дружбы народаў
ордэн «Знак Пашаны»
медаль «Ветэран Працы»

Бабенка Эрнст Міхайлавіч нарадзіўся 21. кастрычніка 1937 года ў г. п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

У 1959 г. скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут ім. Д. І. Мендзялеева.

У 1959–1962 гг. працаваў майстрам, начальнікам змены, намеснікам начальніка змены на Чалябінскім металургічным заводзе.

У 1962–1968 гг.- старшы навуковы супрацоўнік, начальнік аддзела НДІ электродной прамысловасці (г. Чалябінск). З 1968 г. – выкладчык Наваполацкага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута, старшы выкладчык хіміі, загадчык кафедры. З 1970 па 1974 гг. – дырэктар Наваполацкага філіяла БТІ.

Пасля пераўтварэння (01.01.1974) філіяла БТІ ў Наваполацкі політэхнічны інстытут прызначаны яго рэктарам, стаўшы самым маладым у СССР кіраўніком вышэйшай навучальнай установы.
З 1976 па 1985 гг. – дырэктар Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута электроднай прамысловасці.

1985–1987 гг. – намеснік генеральнага дырэктара па навуцы і новай тэхніцы Усесаюзнага аб'яднання канструкцыйнага графіту і электродаў «Союзуглерод» (Масква).

У 1987–1993 гг. рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута. Актыўна спрыяў пераўтварэнню НПІ ва ўніверсітэт класічнага тыпу: адчыняў новыя кафедры, запрашаў на працу высокакваліфікаваных спецыялістаў з розных ВНУ СССР і інш. У 1993 г. НПІ ператвораны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. З 2003 г. займаецца выкладчыцкай дзейнасцю.

Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі. Сапраўдны член Акадэміі адукацыі Беларусі, Міжнароднай і Беларускай інжынерных акадэмій. Аўтар больш 110 навуковых прац у галіне хімічнай тэхналогіі паліва, 32 вынаходкі. 

Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Пашаны, медалём «Ветэран Працы». У 1998 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бабенко, Э. У истоков ПГУ / Э. Бабенко // Химик (Новополоцк). – 2003. – 2 сент. – С. 2.

2. Бабенко, Э. М. Неподведённые итоги Эрнста Бабенко / Э. М. Бабенко // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 19 кастр. – С. 3.

3. Бабенко Эрнст Михайлович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 19.

4. Конышева, Н. Человек, возродивший университет / Н. Конышева // Народнае слова. – 1997. – 21 кастр. – С. 4.

5. Конышева, Н. Человек – легенда / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 26 окт. – С. 2.

6. Легенда Полоцкого университета // Информ Плюс (Полоцк). – 2012. – 1 нояб. – С. 1–2.

7. Лелека, Л. Рыцарь науки : штрихи к портрету ученого и учителя Эрнста Бабенко / Л. Лелека // Полацкі веснік. – 2012. – 2 лістап. – С. 4.

8. Ободова, А. Современность, обогащенная мудростью веков / А. Ободова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 27 окт. – С. 2.

9. Эрнст Михайлович Бабенко (К 65-летию со дня рождения) : библиографический указатель / сост.: О. Б. Володина, О. И. Лапковская. – Новополоцк : Полоцкий государственный университет, 2002. – 68 с.