Багацікаў Георгій Васільевіч
Багацікаў Георгій Васільевіч нарадзіўся 19 чэрвеня 1943 года ў Лепелі.
У 1960 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 з залатым медалём. Пасля заканчэння школы год працаваў цесляром на будоўлі (будаваў Лепельскі Дом культуры).
З 1961 года вучыўся ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, з 1965 года – у Куйбышаве (зараз Самара) на ваенна-медыцынскім факультэце.
З 1967 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам сектара вірусалогіі навукова-даследчага інстытута мікрабіялогіі Міністэрства абароны СССР.
Доктар біялагічных навук, вірусолаг.
Мае больш за 60 навуковых прац.
Удзельнік міжнародных сімпозіумаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Багацікаў Георгій Васільевіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 571.