Багданаў Уладзімір Сяргеевіч
Багданаў Уладзімір Сяргеевіч нарадзіўся 10 снежня 1927 года ў в. Каралі Віцебскага раёна. Беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1985). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1964). З 1944 г. працаваў памочнікам машыніста, а з 1949 г. – на прафсаюзнай, камсамольскай і партыйнай рабоце ў Віцебску. У 1964–1969 гг. – кіраўнік лектарскай групы, выкладчык, дэкан завочнага факультэта БДУ. З 1969 г. – сакратар Мінскага абкама КПБ, з 1974 г. – прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта.
Даследаваў праблемы гісторыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС».
ЛІТАРАТУРА
1. Багданаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 340.
2. Крачкоўскі, А. З партызан – у прафесары / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2002. – 10 снеж. – С. 3.