Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багдановіч Анатоль Васільевіч

Дата нараджэння
28.08.1888
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, м. Слабада-Дзісна
Дата смерці
02.08.1969
Род дзейнасці
мовазнаўца

Багдановіч Анатоль Васільевіч нарадзіўся 28 жніўня 1888 года ў мястэчку Слабада-Дзісна Дрысенскага павета Віцебскай губерніі (зараз Верхнядзвінскі раён), беларускі і рускі мовазнаўца, педагог.

Вучыўся ў Віцебскай духоўнай семінарыі, а ў 1913 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.

З 1925 года пачаў выступаць па пытаннях беларускага мовазнаўства. З лютага 1926 года – дацэнт кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паралельна ў Інстытуце беларускай культуры – сакратар Камісіі правапісу і Камісіі беларускай літаратурнай мовы.

У 1926 годзе выйшла брашура «Увагі да праекту па рэформе правапісу». У 1927 годзе – падручнік для тэхнікумаў па самаадукацыі «Беларуская мова». Прымаў дзейсны ўдзел у распрацоўцы праектаў беларускага правапісу 1930 і 1933 гг.

Падчас працы ў Краснадарскім краі ў сааўтарстве з іншымі педагогамі выдаў падручнік рускай мовы для адыгейскіх школ. Апошнія гады працаваў у Херсонскім педінстытуце.

Рукапісы некаторых прац канца 20-х – пачатку 30-х гг., прысвечаныя мове беларускага народа, не маглі ў той час трапіць у друк і захоўваюцца ў бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Памёр Анатоль Васілевіч 2 жніўня 1969 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч Анатоль Васілевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск, 1970. – Т. 2 : Афіны–Ведрыч. – С. 59.

2. Багдановіч Анатоль Васільевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 29.

3. Багдановіч Анатоль Васільевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 18.

4. Богданович Анатолий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 426.

5. Богданович Анатолий Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 73–74.