Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багдановіч Вячаслаў Васільевіч

Дата нараджэння
1878
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Дзісна
Дата смерці
1939 (?)
Род дзейнасці
царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч

Багдановіч Вячаслаў Васільевіч нарадзіўся ў 1878 годзе ў горадзе Дзісна Віцебскай губерніі (зараз Верхнядзвінскі раён), беларускі царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч.

Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. З 1907 года інспектар Віленскай духоўнай семінарыі, потым яе рэктар. У 1917 годзе – дэлегат на Вялікі царкоўны сабор у Маскве. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў «Беларускага праваслаўнага аб'яднання». У 1922 годзе абраны ў сенат Польскай Рэспублікі, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб.

У 1920–1930 гг. член Беларускага Нацыянальнага камітэта ў Вільні. Выступаў супраць аўтакефаліі беларускай праваслаўнай царквы.

Аўтар музыкі да некалькіх рамансаў і на лібрэта А. Пшчолкі.

Быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. У верасні 1939 года, пасля вызвалення Заходняй Беларусі і Вільні Чырвонай Арміяй, друкаваўся ў «Віленскай праўдзе».

У кастрычніку 1939 года арыштаваны, прапаў без вестак.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч Вячаслаў Васільевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 30.

2. Багдановіч Вячаслаў Васільевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 19.

3. Богданович Вячеслав Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 74.

 

СПАСЫЛКІ

Дзеля Царквы і Бацькаўшчыны: В.В. Багдановіч (1878–1941?)