Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багніч Сяргей Анатольевіч

Дата нараджэння
12.06.1964
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
спектраскапія арганічных случэнняў
Навуковая ступень
доктар фізіка-матэматычных навук (2000)
Узнагароды і прэміі
стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000)

Багніч Сяргей Анатольевіч нарадзіўся 12 чэрвеня 1964 года ў г. Гарадок, беларускі вучоны ў галіне спектраскапіі арганічных злучэнняў. Доктар фізіка-матэматычных навук.

У 1986 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1987 года працуе ў Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Аўтар больш за 80 навуковых прац па даследаванні транспарту энергіі электроннага ўзбуджэння ў неўпарадкаваных арганічных асяроддзях і яго камп'ютарнаму мадэляванню, мае вынаходніцтвы.

Па выніках конкурсу сярод таленавітых маладых вучоных у 2000 годзе Сяргею Анатольевічу была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багнич Сергей Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 171.

2. Багніч Сяргей Анатольевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 710.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Нашы землякі