Баханькоў Арцём Яфімавіч
Баханькоў Арцём Яфімавіч нарадзіўся 29 студзеня 1924 года ў в. Саламір'е Полацкага раёна, беларускі вучоны, мовазнаўца. Доктар філалагічных навук, прафесар.
У 1955 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1960 года працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі Навук Беларусі, у 1992 годзе – загадчык кафедры беларускай мовы пры Прэзідыуме Акадэміі Навук Беларусі.
Даследаваў лексіку, дыялекталогію, гісторыю беларускай мовы. Аўтар манаграфіі «Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд: сацыялінгвістычны нарыс» (1982), сааўтар даследаванняў «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970), «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1–5, 1977–1984), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1–2, 1988–1989), тлумачальных слоўнікаў беларускай і рускай моў для сярэдняй школы.
Памёр Арцём Яфімавіч 12 жніўня 2001 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Баханьков Артем Ефимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 37.
2. Баханьков Артем Ефимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань – С. 219–220.
3. Баханькоў, А. А. Той самы Баханькоў / А. А. Баханькоў ; гутарыла А. Грышчук // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 24 студз. – С. 7.
4. Баханькоў Арцем Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 357.
5. Запрудскі, С. М. Даследаванне беларускай літаратурнай мовы 1920–1930-х гг. у Беларусі ў савецкі час / С. М. Запрудскі // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія, журналістыка, педагогіка. – 2016. – № 3. – С. 31–40.
6. Крыўко, М. Яго партрэт у лічбах / М. Крыўко // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 24 студз. – С. 7.
7. Міхайлаў, П. А. Лексікограф Арцём Баханькоў / П. А. Міхайлаў, С. Фацеева // Роднае слова. – 2014. – № 1. – С. 48–49.