Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Барадуля Валянцін Аляксеевіч

Дата нараджэння
10.11.1937
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. п. Копысь
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
цеплаэнэргетыка
Узнагароды і прэміі
доктар тэхнічных навук (1986)
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Вынаходнік СССР (1987)
залаты медаль Беларускай інжынернай акадэміі (2003)

Барадуля Валянцін Аляксеевіч нарадзіўся 10 лістапада 1937 года ў г. п. Копысь Аршанскага раёна, вучоны ў галіне цеплаэнэгретыкі, прафесар. Доктар тэхнічных навук (1986).

У 1959 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ). З 1959 года працуе ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава НАН Беларусі.

У 1974–1989 гг. В. А. Барадуля – намеснік дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену, адначасова з 1981 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, дырэктар Міжнароднага цэнтра акадэмій навук сацыялістычных краін, з 1999 года прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У 1986 годзе Валянцін Аляксеевіч абараніў дысертацыю, а ў 1989 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара.

В. А. Барадуля развіў навуковы напрамак па цепла- і масапераносу ў дысперсных сістэмах. Выканаў комплекс даследаванняў і распрацовак па стварэнні высокаэфектыўных цеплаэнергетычных і хімічных тэхналогій.

Даследаванні В. А. Барадулі з'явіліся асновай стварэння шэрагу перспектыўных энергетычных воданагравальных і паравых аўтаматызаваных кацельных установак для пара- і цеплазабеспячэння.

Прызнаннем навуковых заслуг В. А. Барадулі стала абранне яго ў 2000 годзе членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002 годзе за распрацоўку навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых высокаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі краіны яму прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.

В. А. Барадуля з'яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 60 вынаходак.

У 1995 годзе ён абраны акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі, а ў 1996 годзе – Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій.

У цяперашні час В. А. Барадуля вядзе шырокую навукова-арганізацыйную працу, удзельнічае ў працы шматлікіх навукова-тэхнічных камітэтаў, камісій, саветаў, з'яўляецца членам рэдкалегіі шматлікіх навуковых часопісаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Белорусские имена науке (физика, астрономия) // Изобретатель. – 2015. – № 7. – С. 31–38.

2. Бородуля Валентин Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 89.

3. Бородуля Валентил Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол. : Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 474.

4. Бородуля Валентин Алексеевич // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 40–41.