Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Барышнікаў Анатоль Юр’евіч

Дата нараджэння
21.09.1944
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, г. п. Ушачы
Род дзейнасці
вучоны
Навуковая сфера
медыцына, эксперыментальная і клінічная анкалогія
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
прафесар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч навукі Расіі (1994)

Барышнікаў Анатоль Юр'евіч нарадзіўся 21 верасня 1944 года ў г. п. Ушачы. Заслужаны дзеяч навукі Расіі (1994). Акадэмік Медыка-тэхнічнай акадэміі Расіі (1997), акадэмік Біятэхнічнай акадэміі Расіі (1993), правадзейны член Нью-Йоркскай акадэміі навук (1995), доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1991). Закончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1968), аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1969–1971 гг. служыў у Савецкай Арміі.

Працоўная дзейнасць А. Ю. Барышнікава звязана з Анкалагічным навуковым цэнтрам Акадэміі медыцынскіх навук СССР (зараз Расійскі анкалагічны навуковы цэнтр імя М. М. Блахіна Расійскай акадэміі медыцынскіх навук). У 1974–1998 гг. – малодшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, кіраўнік лабараторыі, з 1998 года – намеснік генеральнага дырэктара навукова-даследчага інстытута. А. Ю. Барышнікаў узначальваў Навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай дыягностыкі і тэрапіі пухлін Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.

Аўтар звыш 350 апублікаваных навуковых прац, 15 вынаходніцтваў. Буйны вучоны ў галіне біятэхналогіі і імуналогіі пухлін, адзін з заснавальнікаў імунадыягностыкі гемабластозаў. Стварыў наборы монакланальных антыцел для дыягностыкі гемабластозаў і ацэнкі імуналагічнага статуса чалавека.

Падрыхтаваў 25 кандыдатаў і 3 дактароў медыцынскіх навук. На працягу многіх гадоў член аб'яднанага вучонага савета Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, старшыня вучонага савета НДІ эксперыментальнай дыягностыкі і тэрапіі пухлін, член рэдкалегіі часопісаў «Гематалогия и трансфузиология» і «Вестник РАНЦ РАМН».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барышнікаў Анатолій Юр'евіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 528.

2. Барышников Анатолий Юрьевич // Гордость здравоохранения Витебщины : биографический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н. Степаненко. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 64.