Башметаў Валерый Сцяпанавіч
Башметаў Валерый Сцяпанавіч нарадзіўся 8 студзеня 1947 года ў в. Канец Гарадоцкага раёна, беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1995), Міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы (1997).
У 1971 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. 3 1977 года пачаў працаваць у Віцебскім тэхналагічным універсітэце: 1986–1993 гг. – дэкан факультэта, 1989–2005 гг. – загадчык кафедры ткацтва, 1993–2016 гг. – рэктар, з 2016 года – прафесар кафедры «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў». У 2004–2008 гг. Валерый Сцяпанавіч з'яўляўся Членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, займаў пасаду намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. У 2010 годзе быў абраны старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
Аўтар шэрагу навуковых прац па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прамысловасці. Распрацаваў метады прагназавання тэхналагічных працэсаў вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэхналогіі вырабу тканін.
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Мінітэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (1982, 1983, 1987), Савета Міністраў (1997), Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995, 2007) і інш. У 1999 годзе Валерыю Сцяпанавічу было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», у 2010 годзе – «Чалавек года Віцебшчыны».
ЛІТАРАТУРА
1. Башметаў Валерый Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 343.
2. Башметов Валерий Степанович : биобиблиографический указатель / сост. Н. И. Горнова. – Витебск : Витебский государственный технологический университет, 2007. – 42 с. – (Профессора УО «ВГТУ»).
3. Башметов, В. С. В ногу со временем / В. С. Башметов ; беседовала Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2005. – 1 лістап. – С. 3.
4. Башметов, В. С. Соло для ректора с оркестром / В .С. Башметов ; беседовала Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 18 окт. – С. IV. – (Прил.: Вечерний Витебск).
5. Башметаў Валерый Сцяпанавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 710.
6. Болсун, А. И. Башметов Валерий Степанович / А. И. Болсун // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 37.
7. Чеснокова, О. И. Человек года Витебщины – это звучит гордо!!! / О. И. Чеснокова // Вести ВГТУ (Витебск). – 2011. – № 25 (март). – С. 2–3.
СПАСЫЛКІ